Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
13.06.2024

Полина Ханько из г.п. Мир делится секретом успеха

  Чалавек заўсёды ў пошуку. Спрабуе пазнаць сябе ў розных напрамках, і калі яму гэта ўдаецца зрабіць —  да яго  прыходзіць поспех. А наперадзе чакае вялікае і змястоўнае жыццё, у якім будуць новыя перамогі. Толькі трэба ўпэўнена ісці да мэты, не баяцца цяжкасцяў і не збочваць з абранага шляху — поспех будзе спадарожнікам жыцця. Напачатку гутаркі выпускніца ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай»  Паліна Ханько , якая атрымала 100 балаў на ЦЭ па беларускай мове, прызнаецца, што адчувае вялікую радасць ад таго, што яе старанні прынеслі вынік. Дзяўчына адзначае, што беларуская мова з’яўляецца самым любімым прадметам, і гэтую любоў ёй прывіла настаўніца Алена Аліеўна Смольская. На занятках падабалася атмасфера, якая была напоўнена ўтульнасцю, цяплом, любоўю. Вывучалі розныя правілы і прымянялі іх на практыцы. — Я люблю чытаць Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна, Івана Мележа, — гаворыць Паліна і тлумачыць, што ў творах ёй падабаецца сюжэт, а для сябе бярэ прыклад з герояў. Любіць асабліва «Людзі на балоце» Івана Мележа, бо героі вельмі простыя і шчырыя ў сваіх пачуццях і памкненнях. Дзяўчына дадаткова займалася з рэпетытарам Лідзіяй Уладзіміраўнай Язэпчык, якая калісьці працавала настаўнікам беларускай мовы ў роднай школе, а зараз знаходзіцца на пенсіі. «Я мару звязаць свой лёс з эканомікай, але з роднай мовай не буду развітвацца. Родная мова — гэта любоў і ўтульнасць, якую адчула з маімі любімымі настаўнікамі», — рэзюмавала Паліна. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай» Алена Аліеўна Смольская  адзначае: — Паліна вельмі старанная, адказная, актыўная, творчая асоба. Прымала ўдзел у конкурсах па беларускай мове і літаратуры, алімпіядах. Старанна працавала на ўроках, занятках алімпіяднай групы, кансультацыях.  Цікавіцца гісторыяй і з’яўлялася экскурсаводам школьнага музея. У яе інтарэс і да педагогікі —  наведвала факультатывы ў класе педагагічнай накіраванасці. Мае артыстычныя здольнасці — выдатна дэкламуе вершы. Удзельнічала ў спартыўных спаборніцтвах. З ёй прыемна працаваць. Яна цікавы чалавек. Па характары добразычлівая, сціплая, спагадлівая, працавітая. Адным словам, увабрала ў сабе найлепшыя рысы беларускага нацыянальнага характару.