Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
01.10.2025

Поздравление руководства Кореличского района с Днем пожилых людей

  Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны вайны і працы Карэліцкага раёна! Віншуем вас з Днём пажылых людзей – святам мудрасці і дабра! Гэтае свята – сімвал адзінства і сувязі часоў. Сёння мы дзякуем нашым бацькам, настаўнікам, землякам, якія стваралі і абаранялі ўсё, чым жывём і па праве ганарымся. Тых, хто і зараз робіць вялікі ўклад у росквіт нашага роднага краю. Толькі захоўваючы пераемнасць традыцый і каштоўнасцяў, носьбітамі якіх з’яўляецеся вы, людзі старэйшага пакалення, можна забяспечыць развіццё нашага грамадства. Устойлівасць, працавітасць і душэўная чуласць кожнага з вас выклікаюць глыбокую павагу. Вашы мудрыя і добрыя парады, заснаваныя на багацейшым жыццёвым вопыце і перажытых выпрабаваннях, вельмі патрэбны нам і ў працы, і ў паўсядзённым жыцці – гэта сапраўды неацэнны скарб, які па-сапраўднаму каштоўны. Жадаем вам мірнага неба над галавой, невычэрпнага аптымізму, душэўнага цяпла ад зносін з роднымі і блізкімі. Будзьце здаровыя і шчаслівыя! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў