Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15.07.2025

Праздник, посвященный Дню рыбака, прошел в агрогородке Воронча

  "Каб заўсёды клявала!" Такую назву мела свята, прысвечанае Дню рыбака ў аграгарадку Варонча, якое сабрала не толькі аматараў рыбнай лоўлі, а жадаючых правесці вольны час з карысцю. Яшчэ Канфуцый адзначаў: "Дайце чалавеку рыбу, і ён будзе сыты цэлы дзень. Навучыце яго лавіць рыбу, і ён будзе сыты ўсё жыццё"". У кожнага тут свае довады, а вось праверыць удачу ў яе лоўлі была магчымасць. Рыбакі выходзяць на сцэну — і ім прапануюцца іспыты. Трэба паведаць пра прыкметы, якія прадкажуць добры ўлоў і іншыя прыродныя з'явы; адказаць на пытанні віктарыны; сказаць пра тое, што ляжыць у чорнай скрынцы. Яны пройдзены — і рыбакі ідуць на возера лавіць рыбу. Свята ў поўным разгары. Яго ўдзельнікам не даводзіцца сумаваць. Пра іх тут паклапаціліся спаўна. Па-першае, прыгатавана юшка — і яе повар Алег Паўлавіч Скіпар запрашае пачаставацца апетытнай стравай каля кастра. Гаспадыні прадаставілі на свята свае рыбныя шэдэўры.  Па-другое, тут гучала шмат цудоўных песень, якія заварожвалі слухачоў. У госці завіталі калектыў Мірскага Дома культуры з канцэртнай праграмай, а Лукскі Дом культуры прадаставіў і гульнёвую праграму.  Па трэцяе, гэта яшчэ цудоўная сустрэча з прыродай, у суладдзі з якой чалавек адчувае вялікую радасць у сваёй душы. Падводзяцца вынікі спаборніцтваў па рыбнай лоўлі. Пераможцамі выйшлі Вадзім Ціхановіч і Арсеній Ціхановіч.              . Адзначаны лепшыя гаспадыні па прыгатаванні страў: Таццяна Міхайлаўна Лазарчык, Галіна Мікалаеўна Мяць, Часлава Аляксандраўна Хілевіч. На свяце былі прадастаўлены атракцыёны, горкі, батут. Прадаваліся розныя сувеніры і прысмакі для жадаючых іх набыць. Таксама можна было палавіць рыбку ў басейне рукамі. Завяршылася дыскатэкай у стылі рэтра 90-х гадоў.   Па словах загадчыцы Варанчанскага сельскага клуба Антаніны Скіпар, святы аб'ядноўваюць людзей, даюць магчымасць добра адпачыць на прыродзе, дакрануцца душой да яе таямніц і хараства, а таленавітым прадэманстраваць сваё майстэрства. Добрая песня заўсёды бывае ў радасць, а конкурсы вызначаюць мацнейшых. Галіна СМАЛЯНКА Фота прадастаўлена Варанчанскім сельскім клубам Карэліцкага РЦКіНТ