Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
21.02.2024

Работнікі Карэліцкага райвыканкама далучыліся да напісання рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Дня роднай мовы

  У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, па ўсёй Беларусі праходзіць рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Да яе напісання далучыліся і на Карэліччыне. Прынамсі, у Карэліцкім райвыканкаме тэкст пад назвай «Любімая Радзіма» паводле Я. Сіпакова прадыктавала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Богуш. Праверыць сябе мог любы жадаючы. Як расказала Іна Богуш, работнікі райвыканкама прымаюць удзел у акцыі трэці год запар і атрымліваюць задавальненне ад таго, што ў чарговы раз могуць далучыцца да прыгожага і мілагучнага роднага слова. — Дзень роднай мовы нагадвае нам пра яе непаўторнасць і ўнікальнасць, — адзначыў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА Беларускай партыі «Белая Русь» Яўген Чычкан. — Мова — гэта аснова духоўнага скарбу людзей, увасабленне нацыянальнай ідэнтычнасці і Радзімы. Трапна выказаўся класік беларускай літаратуры Якуб Колас: «Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову».