Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
16.09.2022

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў з працоўным калектвам Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва

  У гэты дзень члены ІПГ № 2 Карэліцкага райвыканкама, якую ўзначаліў яе кіраўнік – старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў – сустрэўся з працоўным калектвам Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва. “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці – аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання”– тэма, што была асвечана перад калектывам працаўнікоў. Прамоўца падкрэсліў значнасць даты 17 верасня, дадаўшы, што сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны, а Дзень народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. У сваім выступленні Аляксандр Віктаравіч акрэсліў перспектывы развіцця аб’ектаў раёна: добраўпарадкаванне тэрыторыі каля возера Быкава, правядзенне рамонтных работ на стадыёне ў г.п. Карэлічы, адкрыццё дзіцячай пляцоўкі ў г.п. Мір. Падчас сустрэчы з працаўнікамі УКП БАН прагучалі пытанні, адрасаваныя РУП ЖКХ наконт рамонту даха, а таксама правядзенні капітальнага рамонту дома. Галоўны інжынер РУП ЖКГ Мікалай Лукашкоў адзначыў, што дадзенае пытанне будзе ўзята на кантроль. Бытавікоў таксама хвалявала пытанне раскладу руху грамадскага аўтатранспарту па выхадных днях у вёску Тарасавічы.