Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
13.06.2024

Стобалльник из Кореличского района Артем Сасимович мечтает стать хирургом

                                  О ГАЗЕТЕ КОНТАКТЫ ПОДПИСКА ЛЕНТА НОВОСТЕЙ РЕКЛАМОДАТЕЛЯМ СПРАВОЧНО ОБРАЩЕНИЯ   RU   Лента новостей   Наука и образование   Последние новости   Социум   Стобалльник из Кореличского района Артем Сасимович мечтает стать хирургом   13.06.2024  351   Админ 1 Па  выніках другога цэнтралізаванага экзамену трое юных карэліччан  па беларускай мове набралі максімальную колькасць балаў.  Сярод іх — вучань Жухавіцкай СШ  Арцём Сасімовіч. Юнак расказвае, што мэтанакіравана рыхтаваўся да экзамену па роднай мове, бо ведаў, што яна спатрэбіцца яму пры паступленні ў ВНУ і паспрыяе ў ажыццяўленні мары стаць урачом-хірургам. Ён займаўся па прадмеце з настаўнікам Зояй Вітальеўнай Саладуха, наведваў факультатыўныя і стымулюючыя заняткі. Для таго, каб падцягнуць складаныя і незразумелыя  пытанні, працаваў з рэпетытарам. Ехаў на экзамен і цвёрда верыў: будзе “сотня”. Але, прызнаецца, калі даведаўся, што атрымаў найвышэйшы бал, здзівіўся: — Зразумела, што навіна аказалася вельмі прыемнай. Цудоўна, што  намаганні прыносяць карысць,  неабходна працягваць далей шчыра працаваць над сабой. Настаўнік Жухавіцкай СШ Зоя Вітальеўна Саладуха,  якая два гады працавала з Арцёмам, характарызуе свайго вучня як вельмі стараннага і мэтанакіраванага маладога чалавека: — Арцём сур’ёзна рыхтаваўся да ЦЭ. Заўсёды старанна вучыў тэорыю і ўмела прымяняў яе на практыцы, добрасумленна выконваў усе заданні і тэсты. Пытанні, якія выклікалі цяжкасці, дадаткова прапрацоўваліся на занятках, асобна разглядаліся моманты, дзе можна падчас экзамену зрабіць памылковы выбар. Педагог лічыць, што галоўны сакрэт Арцёма — жаданне, самакантроль і гатоўнасць упарта працаваць дзеля пастаўленай мэты. Наперадзе ў юнака — ЦТ па біялогіі і паступленне ва ўніверсітэт. Шчыра жадаем яму поспехаў і здзяйснення жаданняў!