Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
01.07.2024

Свята “#МоладзьЁсць!” сабрала ў Карэлічах творчых, энергічных і пазітыўных

  Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі — сапраўднае свята маладосці, творчасці і пазітыву, энергіі і запалу. Свята “#МоладзьЁсць!”, якое прайшло на сцэне летняга амфітэатра  ў  парку г.п.  Карэлічы, аб’яднала не толькі маладых людзей, але і тых, хто малады душой. На пляцоўцы каля летняга амфітэатра ў гэты дзень сабраліся не толькі тыя, хто па ўзросце прылічае сябе да моладзі, але і тыя, хто проста малады душой і гатовы да новых уражанняў.  Шмат на свяце было маладых сем’яў з маленькімі дзецьмі, для якіх таксама былі прадуманы розныя забавы, працавалі атракцыёны. Госці свята перш за ўсё траплялі на інтэрактыўныя пляцоўкі, якія падрыхтавалі з гэтай нагоды спецыяльныя праграмы. З цікавасцю карэліччане затрымліваліся каля выставы-продажу сувеніраў ручной работы ад Карэліцкага Дома рамёстваў, а таксама рабілі дзецям аквагрым. Была арганізавана работа гандлёвых кропак індывідуальных прадпрымальнікаў. Да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся намеснік старшыні Савета працоўнай моладзі Карэліцкага раёна Юрый Юрчык: -Сёння мы адзначаем асаблівае свята – Дзень моладзі і студэнцтва. У гэты дзень ушаноўваем тых, хто з’яўляецца рухаючай сілай нашага грамадства, хто поўны энергіі і новых ідэй. Маладосць – гэта не проста перыяд жыцця, гэта стан душы, час бесперапыннага росту, пошуку і адкрыццяў. Гэта час, калі кожны дзень прыносіць новыя веды, знаёмствы і магчымасці. Дзякуючы нашым смелым марам і амбіцыйным планам свет мяняецца да лепшага. Вітала ўдзельнікаў свята і дырэктар Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Гароднік: – Маладосць – бясцэнны час, калі закладваецца трывалы падмурак будучыні, на якім трэба будзе будаваць шчасце для сябе і родных. Жадаю ўсім шанаваць кожнае імгненне, беражліва захоўваць лепшыя ўспаміны і, марачы пра большае, радавацца ўсяму добраму, што ёсць у нашым жыцці! Быць актывістам  – гэта значыць валодаць асаблівай энергіяй, жывой і непаўторнай, пры гэтым несці яе іншым, умець прыцягнуць і зацікавіць. На свяце былі ўзнагароджаны ўдзельнікі раённага конкурсу “Горад без наркотыкаў”. Пасля афіцыйнай часткі гледачы  атрымалі асалоду і зарад пазітыўных эмоцый ад канцэртнай праграмы артыстаў беларускай эстрады Кацярыны Гаўрылюк, Аляксандра Салаўёва і тэатра мыльных бурбалак. Пад заслону свята  адбыўся розыгрыш у намінацыях  «Самае крэатыўнае віншаванне», “Самыя модныя акуляры”,   “Самая яркая футболка”,  “Самы запальны танец”. Завяршылася мерапрыемства святочнай дыскатэкай.