Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
04.03.2025

Свой очередной профессиональный праздник сотрудники Кореличского РОВД встречают с хорошими показателями

  На пытанне, якая прафесія важная, кожны адкажа па-рознаму і будзе мець рацыю. Праца прадстаўніка любой прафесіі важная. Сярод іх шэрагу хочацца адзначыць тых, хто днём і ноччу забяспечвае нашу з вамі бяспеку, абараняючы ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў, аказвае дапамогу ў любой сітуацыі. Гаворка – пра супрацоўнікаў міліцыі. Стаяць на варце законнасці – галоўная задача, якую яны выконваюць самааддана і добрасумленна. Сёння супрацоўнікі РАУС  з'яўляюцца апорай дзяржавы: ставяць заслон злачыннасці, абараняюць канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян, прыходзяць на дапамогу тым, хто апынуўся ў бядзе. У пярэдадзень прафесійнага свята, а таксама з нагоды 85-годдзя з дня ўтварэння Карэліцкага РАУС карэспандэнт раённай газеты “Полымя” пагаварыла з начальнікам Карэліцкага РАУС Дзянісам Аўраменкавым. – Дзяніс Юр’евіч, якім выдаўся мінулы год, і з якімі вынікамі райаддзел падышоў да  свята? – Аператыўна-службовая дзейнасць аддзела была накіравана на няўхільнае выкананне рашэнняў Кіраўніка дзяржавы, загадаў і распараджэнняў МУС і УУС, рашэнняў абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў. Падраздзяленнямі аддзела ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі органамі і суб'ектамі прафілактыкі рэалізаваны комплекс арганізацыйных і практычных мер, накіраваных на аздараўленне крымінагеннай абстаноўкі ў раёне, абарону грамадзян і дзяржаўных інтарэсаў ад злачынных замахаў і бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Па асобных напрамках  дзейнасці падраздзяленнямі Карэліцкага РАУС дасягнуты пэўныя станоўчыя вынікі. Так, на тэрыторыі раёна ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адзначаецца зніжэнне на 27,7% агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў па ўсіх суб'ектах уліку. А агульны ўзровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва склаў 58,7, што значна ніжэй сярэднеабласнога (72,7). Адбылося зніжэнне колькасці злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах – 10 (-5), а таксама злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення (з 30 да 25), адзначаецца зніжэнне злачынстваў у сельскай мясцовасці (з 74 да 56). Павялічылася колькасць узбуджаных спраў прэвентыўнай накіраванасці (5): па факце катавання – дзве, за наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання – дзве, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў – адна). У мінулым годзе не было зарэгістравана згвалтаванняў, вымагальніцтваў, разбояў, махлярстваў, зніжана колькасць учыненых крадзяжоў. Устаноўлены падазраваныя асобы па ўсіх злачынствах (6) катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх па лініі крымінальнага вышуку. Раскрыты ўсе ўгоны, хуліганствы і рабаванні, а таксама злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Па лініі процідзеяння кіберзлачыннасці па выніках года адзначаецца зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў з 16 да 14. Дасягнута высокая ўдзельная вага раскрытых злачынстваў паводле незаконнага абароту сродкаў плацяжу. Мужнасць, гонар, годнасць  Пагутарыўшы з кіраўніцтвам РАУС, накіравалася да вартавых правапарадку – тых, хто як ніхто іншы ведае, што такое мужнасць, гонар, годнасць. Для пачатку пазнаёмілася з працай начальніка штаба Карэліцкага РАУС Аляксея Камашылы. На службе  ён з 2008 года. Пачынаў у Дэпартаменце аховы правапарадку ў г. Навагрудак. На Карэліччыне з 2020 года. Спачатку служыў у аддзеле па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю, а з 2023 года  – начальнік штаба.  – Аляксей Аляксандравіч, у чым спецыфіка штабной працы? Аляксей Камашыла –  Тут ажыццяўляецца бесперапынны маніторынг аператыўнай абстаноўкі, комплексны аналіз і прагназаванне крымінагеннай абстаноўкі. Першачарговая задача – спланаваць аператыўна-службовую дзейнасць РАУС, забяспечыць кантроль за своечасовасцю і якасцю выканання мерапрыемстваў, а таксама сістэматызаваць, абагульніць, аналізаваць і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для падрыхтоўкі планаў, аналітычных, інфармацыйна-даведачных матэрыялаў і іншых дакументаў.  – Значыць, Ваша работа  кабінетная і, можна сказаць, манатонная? – Не зусім так. Яна мае на ўвазе аналітыку, таму работнікі штаба не выязджаюць на месцы здарэнняў, не займаюцца непасрэдным пошукам злачынцаў і раскрыццём злачынстваў. Але яе нельга назваць аднастайнай, бо крымінагенная абстаноўка ўвесь час змяняецца: у адным накірунку намячаецца рост, у іншым, наадварот, атрымліваецца дасягнуць добрых вынікаў. Усё трэба трымаць на кантролі, аналізаваць, каб высветліць, чаму так выйшла і як у далейшым спрагназаваць станоўчую дынаміку. Начальнік штаба з'яўляецца памочнікам начальніка РАУС, таму павінен валодаць сітуацыяй па ўсіх напрамках аператыўна-службовай дзейнасці аддзела. Па словах начальніка штаба, праца супрацоўніка РАУС – гэта не проста прафесія, гэта прызванне, якое патрабуе асабістых якасцяў, навыкаў і рыс характару. Супрацоўнікі праваахоўных органаў штодня сутыкаюцца са складанымі сітуацыямі, якія патрабуюць не толькі прафесіяналізму, але і высокіх маральных прынцыпаў.  Далей знаёмлюся з работай аддзела аховы грамадскага парадку і прафілактыкі Карэліцкага РАУС. Яго супрацоўнікі  заўсёды навідавоку ў насельніцтва. Менавіта ім даводзіцца штодня сутыкацца з надзённымі праблемамі жыхароў гарпасёлка і ўсяго раёна. Ахоўваць парадак, берагчы спакой грамадзян, прафілактаваць на вуліцах і ў грамадскіх месцах любыя віды злачынстваў і правапарушэнняў – вось галоўныя задачы аддзела. Начальнік  Аляксандр Ульянка – малады, але ўжо дасведчаны супрацоўнік. Мае стаж работы ў сілавых структурах больш 15 гадоў. У яго падначаленні  9 участковых інспектараў міліцыі і два маладых участковых інспектара міліцыі. Аляксандр Ульянка – Рэўнасць і помста, апека над бацькамі і дзяльба спадчыны паміж  сваякамі, войны мужоў з жонкамі, аматары алкагольных напояў, – Аляксандр Аляксандравіч расказвае, што, нягледзячы на вопыт, кожны дзень службы можа чакаць работнікаў аддзела  зусім новая сітуацыя. – Участковы – гэта і патрульны, і канваір, і супрацоўнік вышуку, і трошкі следчы. Ён можа па заяве сам цалкам сабраць матэрыял праверкі, з якога ўзбудзіцца крымінальная справа, раскрывае і разбоі, і крадзяжы, і забойствы – усё, што адбываецца на тэрыторыі яго адказнасці.  Зазірнула ў кабінет начальніка аддзялення крымінальнага вышуку Карэліцкага РАУС Аляксандра Кандыбы. Дадзеная прафесія далёка не публічная, але часта оперупаўнаважаны становіцца героем шматлікіх дэтэктыўных фільмаў, серыялаў і кніг.  Пра асаблівасці працы   расказаў   супрацоўнік аддзела Дзмітрый Шчара: Дзмітрый Шчара –  У нашым аддзеле працуе пяць чалавек. Мы раскрываем розныя злачынствы: крадзяжы з пранікненнем у жыллё, рабаванні, разбоі,  забойствы і іншае. Як правіла, большасць з агульнакрымінальных злачынстваў на тэрыторыі нашага раёна – гэта крадзяжы. Успамінае міліцыянер справу, калі давялося раскрываць забойства, згадаў і нядаўні выпадак крадзяжу на адным з сельгаспрадпрыемстваў, але дзякуючы ўмелым дзеянням супрацоўнікаў аддзела злачынцы былі затрыманы і панеслі заслужанае пакаранне.  На пытанне: ”Што для Вас значыць Дзень міліцыі?” ён не раздумваючы адказаў, што  гэта дзень, калі можна сабрацца калектывам і сем'ямі, пагутарыць і павіншаваць адзін аднаго. Іх служба няпростая, і ў такія моманты адчуваць плячо сябра і калегі — вельмі важна.  Алена Сабалеўская і Ганна Каляда Неад'емнай часткай райаддзела міліцыі з'яўляецца група па абароне дзяржаўных сакрэтаў і дакументацыйнага забеспячэння. Сюды  прыходзяць засяроджаныя супрацоўнікі, з рук у рукі перадаюць службовыя дакументы. Адчуваецца імклівы рытм працы: прыём, азнаямленне, адпраўка дакументаў, праца з пісьмамі грамадзян, арганізацыя мерапрыемстваў па абароне ахоўваемых законам звестак. Пры арганізацыі работы групы неабходны творчы падыход у працы, які патрабуе ведання і ўмення правільна прымяняць на практыцы нормы законаў, быць добрым псіхолагам і нават аператыўнікам. Ажыццяўленне ведамаснага кантролю за выкананнем заканадаўства ў сферы абароны дзяржаўных сакрэтаў, аказанне метадычнай і практычнай дапамогі ў пытаннях забеспячэння рэжыму сакрэтнасці і вядзенне сакрэтнага справаводства ажыццяўляе загадчык Алена Сабалеўская і яе памочнік Ганна Каляда. Жанчыны не проста з’яўляюцца прафесійным ядром “сакрэтчыкаў”, яны асноўныя настаўнікі ў пытаннях дакументацыйнага забеспячэння і абароны дзяржаўных сакрэтаў для маладых супрацоўнікаў міліцыі Карэліччыны. Кацярына КУКАНАВА Фота аўтара