Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15.05.2023

У Карэлічах адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь (+відэа)

  14 мая на плошчы 17 Верасня райцэнтра карэліччане і госці адзначылі свята — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Герб, сцяг і гімн дзяржавы — галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух. Яны адлюстроўваюць пэўныя бакі нацыі і дзяржавы, даючы ўяўленне аб гістарычным шляху краіны і яе нацыянальных каштоўнасцях. Права ўзняць сцяг Рэспублікі Белаусь прадастаўлена сям’і Жук з вёскі Некрашэвічы Турэцкага сельсавета. Фёдар Мікалаевіч — дырэктар ААТ «Карэлічы-Лён», у 2023 годзе яму прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Гродзеншчыны». Таццяна Аркадзьеўна працуе кіраўніком справамі Лукскага сельсавета. А сям’я Александровых з райцэнтра мела ганаровае права ўзняць сцяг гарадскога пасёлка Карэлічы. Васілій Віктаравіч Александроў з’яўляецца намеснікам начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, Алена Леанідаўна — бухгалтар ДУ «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна». У гэты дзень рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі папоўнілі новыя члены: Мікіта Гарбачоў, Ксенія Кавалевіч, Ягор Каляда, Уладзіслаў Крывапуст, Аляксей Пахольчык, Вольга Штурма. Маладзёжны лідар уручыла ім членскія білеты. У рамках дзяржаўнага свята аб’яўлены старт маладзёжнаму велапрабегу па месцах увекавечвання воінскай славы. Дала старт мерапрыемству першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аксіння Ждан. Мерапрыемства прайшло ў рамках абласной акцыі «Сімвалы незалежнанасці, міру і стварэння». Актывісты БРСМ стартавалі ад цэнтральнай плошчы 17 верасня. Маладыя людзі трымалі ў руках дзяржаўныя сцягі. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА «Беларускі саюз жанчын» Нэлі Маісеенка расказала пра акцыю: — Маршрут праклалі па ўсім раённым цэнтры, каб чарговы раз нагадаць жыхарам пра важнасць нашых дзяржаўных сімвалаў. Галоўная ідэя любой дзяржаўнай сімволікі — адлюстраваць найважнейшыя ідэалы і духоўныя каштоўнасці нацыі, патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі, характар народа. Унутры краіны і за яе межамі, на зямлі і ў космасе, на міжнародных форумах і спартыўных турнірах яна будзе служыць эмблемай нашай дзяржавы, атрыбутам яе суверэнітэту і сілы, падмацоўваючы пачуццё патрыятызму ў грамадзян краіны і павагу да Беларусі ва ўсім свеце. Завяршыўся велапрабег ускладаннем кветак да мемарыяльнага комплексу «Зорка».