Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
17.04.2026

У Карэлічах праведзена Рэспубліканская маладзёжная ярмарка вакансій

  16 красавіка ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры праведзена Рэспубліканская маладзёжная ярмарка вакансій. Яе ўдзельнікамі сталі вучні школ раёна і наймальнікі арганізацый і ўстаноў Карэліччыны. У сваёй прамове намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан адзначыў, што лета не толькі час для адпачынку, але і для заняткаў карыснай працай. На Карэліччыне добра развіты студатрадаўскі рух, і можна задаць пытанні наймальнікам альбо пакінуць заяўку, каб знайсці сабе справу і зарабіць першыя ўласныя грошы. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш нагадала аб тым, што наш раён сельскагаспадарчы, і прадпрыемствы могуць даць мэтавыя накірункі для паступлення ў вну. Гаспадаркі выплачваюць стыпендыі, прадастаўляецца жыллё, за ім замацоўваецца рабочае месца. Іна Аляксандраўна, паведаміўшы аб другаснай занятасці, назвала яе плюсы: набыццё вопыту працы, першы запіс у працоўнай кніжцы, фінансавая дапамога сям’і. Назвала адрасы працаўладкавання: Карэліцкая раённая бібліятэка, дзіцячыя сады райцэнтра, школы раёна. Асаблівая ўвага пры прыёме на працу будзе ўдзяляцца вучням, якія стаяць на рознага роду ўліках і патрабуюць павышанай увагі на летніх канікулах. Аб прафесіі выратавальніка расказаў намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Анатолій Шолк. «Каб стаць выратавальнікам, трэба добра вучыцца, паспяхова здаць уступныя іспыты, мець добрае здароўе, прайсці псіхалагічны тэст, здаць нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы», — сказаў ён. Анатолій Анатольевіч адзначыў, калі не ўдасца стаць студэнтам вну, можна паспрабаваць уладкавацца на працу ў РАНС пры ўмове, калі малады чалавек дасягнуў 18 гадоў, мае добрае здароўе, вядзе прыстойны лад жыцця. Прамоўца закрануў таксама пытанні бяспекі ў веснавы перыяд і правілы паводзін на вадаёмах. Аб праводзімай рабоце Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праінфармавала яе дырэктар Інэса Сямібратава. Яна адзначыла, што супрацоўнікі ўстановы суправаджаюць чалавека ад нараджэння да адыходу з жыцця — праяўляюць клопат пра шматдзетныя сем’і, састарэлых людзей, інвалідаў. ЦСАН прапаноўвае наступныя віды прафесій: кіраўнік гуртка, сацыяльны работнік, памочнік па доглядзе, няня, спецыяліст па сацыяльнай рабоце. Можна заключаць мэтавыя дагаворы па гэтых прафесіях. Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама — начальнік Цэнтра занятасці насельніцтва Юлія Ліхута расказала пра інфармацыйную платформу, якая дапаможа вызначыцца пры выбары прафесіі. Напрыканцы сустрэчы Іна Богуш нагадала аб тым, што РУП ЖКГ будзе набіраць дзве брыгады для выканання работ па добраўпарадкаванні г.п. Карэлічы. У іх могуць уладкавацца жадаючыя ва ўзросце ад 16 гадоў і старэйшыя. СЛОВА — УДЗЕЛЬНІКАМ: Паліна ГУШЧЭНЯ, вучаніца 8 класа Жухавіцкай сярэдняй школы: — Хачу на летніх канікулах папрацаваць у сельскай гаспадарцы на розных работах. У красавіку мне споўніцца чатырнаццаць гадоў. Хочацца праверыць, на што здольная ў такім узросце. Няхай гэта будзе звычайная праца. Мая старэйшая сястра Дар’я працавала ў свой час на КЗС, і ёй было цікава. Зараз яна студэнтка вну. Куды зрасходую першыя заробленыя грошы, пакуль не ведаю. Думаю, куплю патрэбную рэч. Вольга АЛЯШКЕВІЧ, першы сакратар РК ГА «БРСМ»: — У летні перыяд будуць працаваць будатрады ў 8 сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна, два атрады — у РУП ЖКГ і на базе ДАЛ «Вясёлка». Усяго будзе занята 227 чалавек ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Ставім мэтай прывучыць моладзь да адказнасці, каб яна магла спазнаць працу і зарабіць свае першыя ўласныя грошы. Жадаючыя могуць выбраць заняткі па інтарэсах і з карысцю правесці вольны час, знайсці новых сяброў. Па цікавячых пытаннях можна звяртацца па тэлефоне 37-2-61. Галіна СМАЛЯНКА Фота Іны ЛЕЙКІ