Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
02.06.2023

У Карэлічах праведзена свята «Энергія лета» з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей

  1 чэрвеня а 17 гадзіне на галоўнай плошчы гарадскога пасёлка Карэлічы  ладзілася цудоўнае свята «Энергія лета», якое прысвячалася Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Усё ў гэты сонечны дзень спрыяла таму, каб яшчэ раз нагадаць пра тое, што дзяўчынкі і хлопчыкі вельмі таленавітыя і старанныя, і пра іх праяўляецца клопат з боку дзяржавы, школы, бацькоў. Для ўрачыстага адкрыцця свята слова прадастаўляецца намесніку старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Яўгену Чычкану. Прадстаўнік мясцовай улады павіншаваў дзяцей з наступленнем лета і канікул, пажадаў  добра адпачыць і захоўваць усе правілы бяспекі, а бацькам праяўляць пра іх пастаянныя ўвагу і клопат. Яўген Мікалаевіч уручыў дыпломы аб заканчэнні ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» яе выпускнікам. Дыпломы і каштоўныя падарункі атрымалі неаднаразовыя пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў па гандболе Дзіна Сас, Аляксандра Клаўсуць, Яўгенія Лаўровіч, Ксенія Кузьміч. За поспехі ў вучобе, удзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах адзначана Арына Герасімава; за поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел ў творчым жыцці школы — Паліна Герасімава; за актыўны ўдзел у творчым жыцці школы, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах — Мілана Кудрыцкая — навучэнкі ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў».