Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
08.04.2024

У высакароднай справе важны ўклад кожнага. На Карэліччыне прайшоў раённы суботнік

Шостага красавіка на Карэліччыне прайшоў раённы суботнік. Кіраўніцкая вертыкаль раёна, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый, устаноў, моладзь, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, выйшлі папрацаваць на карысць рэгіёна. Кіраўніцтва і дэпутацкі корпус, работнікі аддзела адукацыі райвыканкама, СВК “Свіцязянка-2003”, Міратыцкага і Свіцязянскага лясніцтваў  накіраваліся ў дзіцячы аздараўленчы лагер “Вясёлка”, дзе займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі, абрэзкай дрэў на пад’язных да летніка дарогах, ачысткай прыдарожных тэрыторый ад смецця і паваленых дрэў. — Суботнікі – добрая традыцыя, якая аб’ядноўвае калектывы, – адзначыў старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей, які ўзначаліў добраўпарадкаванне тэрыторыі раённага аздараўленчага лагера. – Хоць нябесная канцылярыя не зусім спрыяе, але да агульнай справы навядення парадку ў рэгіёне далучыліся ўсе арганізацыі. У кожным кутку кіпіць работа. Настрой ва ўсіх баявы, адчуваецца яднанне, усе дапамагаюць адзін аднаму, імкнуцца максімальна эфектыўна выканаць даручаную справу. Навядзенне парадку – збор і вываз смецця, прарэжванне хмызняку на ўчастку дарогі да лагера – толькі частка работы, якую выканаем падчас суботніка. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош сказаў: — Тое, што мы сёння працуем на тэрыторыі, прылягаючай да лагера “Вясёлка”, невыпадкова: не паспееш азірнуцца, як пачнецца летняя аздараўленчая кампанія. Неабходна агульнымі намаганнямі зрабіць так, каб дзецям добра адпачывалася. Увогуле, працоўныя акцыі важныя, таму што яны аб’ядноўваюць людзей, той, хто выйшаў на ўборку тэрыторыі, разумее, што смяціць, адназначна, не трэба. Мне здаецца, што вясной суботнікі заўсёды атрымліваюцца больш урачыстымі. Прырода ажывае, людзі з добрым настроем, і ўсе разумеюць, што калі не мы, то хто будзе падтрымліваць чысціню. Агульнымі намаганнямі за некалькі гадзін адведзеная тэрыторыя змянілася: усюды стала чыста і прыгожа.   Прыстойны выгляд берагам ракі Рутка надалі супрацоўнікі Карэліцкай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, работнікі Карэліцкага РУП ЖКГ і ДП “Племзавод Карэлічы”. Талакой прыбіралі смецце, пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, якія пакідаюць пасля сябе нядбайныя жыхары райцэнтра. Начальнік райінспекцыі Уладзімір Саковіч сказаў, што асабіста для сябе ўзяў за правіла не прапускаць суботнікі. Ён заклікае ўсіх, хто адпачывае каля вадаёмаў, беражліва ставіцца да прыроды, не смяціць на берагах рэк і азёр і не забруджваць самі вадаёмы. Чалавек павінен жыць у гармоніі з прыродай. Ад гэтага залежыць усё наша далейшае існаванне. У рамках суботніка ўздоўж вуліцы Жалезняковіча ў г.п. Карэлічы былі высаджаны маладыя дрэўцы. Як адзначыў дырэктар Карэліцкага РУП ЖКГ Мікалай Лукашкоў, тут будзе высаджана парадку 300 саджанцаў бярозы. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, арганізацыі адгукнуліся і дружна прынялі ўдзел у працоўнай акцыі. — Вельмі прыемна, што сёння мы ўсе разам прымаем удзел у суботніку. Калі паглядзець на процілеглы бок вуліцы, то відаць, як прыгожа растуць дрэвы, а праз нейкі час мы будзем назіраць гэтую прыгажосць і тут. Добра, што да гэтай справы датычныя нашы рукі, сэрцы і душы. Я спадзяюся, што дрэвы прыжывуцца і будуць радаваць людзей, — заўважыла спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Карэліцкага РАНС Вольга Аляшкевіч.