Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
04.08.2025

В деревне Барановичи определили лучшего косца и провели мастер-класс по изготовлению куклы-стригушки

  Жнівень – гэта не толькі апошні месяц лета, але і назва брэндавага мерапрыемства, якое адбылося ў в. Баранавічы. Свята спраўляюць упершыню. Прысвечана яно сену і саломе, бо менавіта ў жніўні завяршаецца сенакосная пара. Мерапрыемства разгарнулася на пляцоўцы Баранавіцкага Дома культуры. Працуюць выставы народных майстроў, гульнёвыя пляцоўкі, гандаль, кафэ “Беларуская хата на ўсё багата”. Жыхары і госці свята з цудоўным настроем снуюць па пляцоўцы. Вабіць вока незвычайная выстава мэблі з сена “СенаАрт”, на якой можна прысесці адпачыць, зрабіць крэатыўны здымак і проста цешыцца святам.   Яшчэ адной цікавосткаю стала персанальная выстава народнага майстра Карэліцкага раёна Веры Салдатавай. Тут можна сустрэць незлічоную колькасць вырабаў з саломы: анёлкаў, павукоў, кветкі і нават сімвал Беларусі - зубра. Сваім майстэрствам Вера Яўгеньеўна деліцца з усімі жадаючымі на майстар-класе па вырабу “Саламянага павука” і “Лялькі-стрыгушкі”. Прагрымелі фанфары – свята пачынаецца. Вядучыя Вікторыя Лустач і Юлія Шахрай павіталі ўсіх прысутных і павіншавалі са святам. Задавальненне і добры настрой чыталіся на тварах гледачоў, яны ведалі, што вечар будзе цікавы. Так яно і здарылася. Вось ужо на конкурснай пляцоўцы сабраліся асілкі, каб пазмагацца за званне лепшага касца. Улічвалася не толькі хуткасць, але і акуратнасць. Лепшым стаў Уладзімір Лукошка. – Ніякага сакрэту ў маёй перамозе няма, – расказвае Уладзімір. – Я ўсё жыццё касіў. Як пачаў з дзяцінства, так і па сённяшні дзень. Хочацца, каб такіх святаў было болей. Жадаю сваім аднавяскоўцам шчасця, здароўя, поспехаў, а камбайнерам - харошага жніва. Але не толькі хлопцы спаборнічалі паміж сабой у нарыхтоўцы сена, за справу ўзяліся і жанчыны. Пераможцу ў гэтым спаборніцтве не ўдалося вызначыць, бо Алена Чубрык і Алена Каплан паказалі сябе як добрыя гаспадыні. – Гэты конкурс, як вандроўка ў былое, - расказвае Алена Чубрык. – Мы заўсёды трымалі скаціну, таму нарыхтоўка сена – справа звычайная. Свята добрае, хочацца, каб яно ў нас праводзілася традыцыйна шогод. Усім жадаю жыць у сяброўстве і падтрымцы. – Мне спадабаўся конкурс, – прызнаецца Алена Каплан. – Вельмі добра, што ў нас вырашылі правесці такое свята. Увогуле тут пануе атмасфера сяброўства, адзінства і дабра. Жадаю ўсім мірнага неба над галавой. Далей гасцей свята чакалі такія спаборніцтвы, як распілоўванне бярвення, перацягванне каната, квэст-гульня “Иголка в стоге сена” і іншыя. Не абышлося на свяце без асаблівых пачастункаў. Жыхары і госці адведалі смачны напітак саладуха, прыгатаваны па мясцовым рэцэпце, частаваліся разнастайнымі традыцыйнымі стравамі ад баранавіцкіх гаспадынь. На “Жнівень” завіталі і артысты з г. Навагрудка - творчы калектыў “Знакомые лица”, якія з задавальненнем дарылі гледачам сваю творчасць, бадзёры настрой і мора пазітыву. Напрыкацы свята арганізатары падзякавалі тыы, хто прыняў удзел у мерапрыемстве, і ўзнагародзілі дыпломамі і памятнымі падарункамі. Яшчэ доўгім рэхам будзе адгукацца ў сэрцах жыхароў вёскі ўтульнае, добрае, цёплае свята “Жнівень”.   Кацярына ЖАМОЙДА Фота аўтара