13.12.2024
В деревне Некрашевичи Турецкого сельского Совета прошел сельский сход
У вёсцы Некрашэвічы Турэцкага сельскага Савета прайшоў сельскі сход, на якім абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці вяскоўцаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош, старшыня Турэцкага сельскага Савета Мікалай Шуляк, супрацоўнік Карэліцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Купрас і іншыя прадстаўнікі суб’ектаў прафілактыкі.
Павел Купрас давёў статыстыку па пажарах і гібелі людзей ад іх па раёне і вобласці. Прывёў прыклады вогненных здарэнняў і заклікаў вяскоўцаў задумацца пра ўласную бяспеку.
— Найбольш частай прычынай узнікнення пажараў з’яўляецца чалавечы фактар: бестурботнасць, непатушаная цыгарэта, ігнараванне правілаў бяспекі пры выкарыстанні пячнога ацяплення, — сказаў прамоўца.
Выратавальнік нагадаў аб неабходнасці ўстаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і расказаў, як падтрымліваць прыбор у спраўным стане.
Не засталіся без увагі і пытанні выканання патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення. Павел Іванавіч нагадаў, што печ не павінна мець расколін і шчылін, а комін павінен быць пабелены вапнавым растворам і мець добрую цягу.
Падчас сходу таксама засяродзілі ўвагу на патрабаваннях да электраправодкі і газавых прыбораў.
Падводзячы вынікі сельскага сходу, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош заклікаў прысутных падтрымліваць парадак на тэрыторыі населенага пункта, быць уважлівымі ў адносінах да сваіх родных і блізкіх, не быць абыякавымі да суседзяў.
— Выкананне правілаў пажарнай бяспекі — гэта залог нашага жыцця і жыцця нашых блізкіх. Пажар лягчэй папярэдзіць, чым яго тушыць. Трэба берагчы самае дарагое, што ёсць у кожнага – жыццё. Жыццё сваё, сваіх блізкіх і жыццё незнаёмых людзей, — сказаў Аляксей Іванавіч.
У завяршэнне сустрэчы прадстаўнікі суб’ектаў прафілактыкі адказалі на пытанні, хвалюючыя вяскоўцаў. Вядома, не ўсе праблемы можна вырашыць имгненна. Але, як запэўніў старшыня раённага Савета дэпутатаў, мясцовыя ўлады заўсёды гатовы выслухаць і па магчымасці вырашыць існуючыя праблемы з улікам меркавання саміх жыхароў.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара