Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10.04.2024

В деревне Заполье благоустроили могилы ветеранов Великой Отечественной войны и подпольщика Николая Артюха

  З пачаткам красавіка на Карэліччыне традыцыйна стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Актыўна арганізавана работа ў гэтым кірунку і ў сельскай мясцовасці. Карэспандэнт раённай газеты “Полымя” накіравалася ў вёску Заполле Красненскага сельскага Савета, дзе на ўборку мясцовых могілак выйшлі настаяцель храма ў гонар святога велікамучаніка Дзмітрыя Дзмітрый Пачобут, работнікі Красненскай сярэдняй школы, Красненскага дома культуры и бібліятэкі, сельвыканкама, Карэліцкага РАНС і вяскоўцы. Як адзначыла старшыня Красненскага сельвыканкама Тамара Лейка, з прыходам цёплых дзён папрацаваць на карысць малой радзімы рэгулярна выходзяць работнікі сельвыканкама і размешчаных на яго тэрыторыі арганізацый. Першарадны клопат – навесці парадак на сельскіх могілках. Не застаюцца без увагі брацкія магілы і помнікі аднавяскоўцам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Праводзіцца выразка дзікарослых кустоў, абрэзка сухіх галін, уборка смецця, рамонт і афарбоўка платоў. Кіпіць работа каля месца пахавання падпольшчыка, барацьбіта з белапольскай акупацыяй Мікалая Арцюха. Тут талакой шчыруюць работнікі мясцовай установы адукаці. – Памятаць аб гераічным мінулым нашай краіны, аб адвазе загінулых на фронце і мірных жыхароў – абавязак сучаснага пакалення. Сёлета, у юбілейны год, 80-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, гэта асабліва актуальна. Час шмат што разбурае. Паміраюць людзі, рассыпаюцца камяні, знікаюць сляды чалавечай працы і сама памяць, але пакуль мы жывыя, хай магілы тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць, хто працаваў для росквіту нашай краіны, не будуць адданыя забыццю. Зразумела, што ўсё прывесці ў парадак вельмі складана. Але гэта наш маленькі ўклад ва ўсеагульную вялікую справу. Хай гэтая часцінка дабрыні будзе сімвалам падзякі і павагі ўсім тым, хто прыняў на сябе нягоды і пазбаўленні, хто жыў і працаваў на карысць будучым пакаленням. Мы памятаем і не маем права забыць, – адзначыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Юлія Скварада. Агледзелі таксама і месцы пахаванняў мясцовых жыхароў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, Віктара Уладзіміравіча Раковіча, Паўла Мікалаевіча Лейкі і Пятра Іосіфавіча Шэўкі. – Наша сціплая праца – гэта даніна павагі ветэранам вайны, якія дажылі да Дня Вялікай Перамогі, і тым, хто загінуў смерцю храбрых на полі бітвы. Яны выратавалі не толькі Радзіму, але і ўвесь свет ад карычневай чумы. Мы, нашчадкі герояў, павінны шанаваць іх памяць, колькі б гадоў не прайшло з той гераічнай і адначасова трагічнай пары. Гэта наш доўг і святы абавязак. Гэтаму мы павінны вучыць дзяцей, выхоўваць патрыятызм, прыхільнасць да гісторыі, – выказалася педагог-арганізатар Галіна Галавач.