Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14.07.2025

В г.п.Мир провели детский сельский сход

  Лета — цудоўная пара года. Асабліва любіць цёплыя дзянькі дзетвара. Шмат  клапоцяцца пра іх дарослыя: яны робяць усё магчымае для летняга адпачынку дзяўчынак і хлопчыкаў. Па ініцыятыве камісіі па справах непаўналетніх  раённага выканаўчага камітэта штогод у населеных пунктах раёна праводзяцца дзіцячыя сельскія сходы. Як адзначае намеснік старшыні камісіі Вольга Базар, іх мэта — сістэматызаваць веды непаўналетніх аб правілах бяспечнай жыццядзейнасці, навучыць пазбягаць і ўмець прадухіліць небяспечныя сітуацыі, папярэджваць супрацьпраўныя паводзіны непаўналетніх. Сёлета дзіцячыя сельскія сходы праводзяцца ў фармаце забаўляльна-пазнавальнай праграмы з казачнымі героямі, каб навучыць дзяцей правілам паводзін. А гэта: пытанні пажарнай, дарожнай бяспекі, паводзін на вадзе. На дзіцячы сельскі сход, які праводзіўся ва ўнутраным дворыку ДУА "Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай", прыехалі інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Кацярына Зуза, начальнік раённага таварыства выратавання на водах Аляксандр Кандрусік, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Карэліцкага раённага аддзела ўнутраных спраў Алег Анісімаў і супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна. Яе ўдзельнікамі былі мірскія і жухавіцкія школьнікі, а таксама дзяўчынкі і хлопчыкі, якія прыехалі на адпачынак да сваіх родных. Як адзначае загадчык аддзялення пярвічнага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання, комплекснай падтрымкі ў крызісных сітуацыях ЦСАН Карэліцкага раёна Алена Уціна, у гэтым годзе выкарыстана новая падача інфармацыі праз гульню з дапамогай казачных герояў. Для дзяцей гэтая форма больш цікавая: дзяўчынкі і хлопчыкі хутчэй засвойваюць правілы паводзін. Галіна СМАЛЯНКА Фота прадастаўлена камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама