Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
16.05.2024

В Кореличах отпраздновали День семьи

  Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня сям’і,  на галоўнай плошчы райцэнтра сабрала  шмат карэліччан – тут іх чакалі святочны канцэрт  і сюрпрызы. Сям’я – самае каштоўнае, што можа быць у чалавека.  Гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бяром прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Менавіта ў сям’і мы вучымся любові і адказнасці, клопату і павазе. Узрост сям’і – гэта пэўны знак якасці любові, дружбы і адданасці. Сёння  ўшаноўваем сямейныя пары Карэліцкага раёна, якія зусім нядаўна адсвяткавалі юбілей свайго сумеснага жыцця. Шчырыя  словы пажаданняў  удзельнікам свята адрасавалі старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош і начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Валянціна  Сіўко. Лічыцца, калі ў ювеліраў ў вялікай цане золата вышэйшай пробы, то ў грамадстве самымі годнымі лічацца сям’і, якія дажылі да залатога вяселля. Шлюбная пара, якая пражыла ў міры і згодзе 50 гадоў, выклікае пачуццё захаплення і павагі. Гэта добры прыклад маладому пакаленню, маладым сем’ям. І вельмі прыемна, што ў нашым раёне ёсць такія пары.  На сцэну падняліся залатыя юбіляры  Аляксандр Міхайлавіч і Ірына Фамінічна Нянашавы з  г.п. Мір. Яны  выгадавалі і выхавалі 2 дзяцей, маюць унучку. Камень рубін здаўна лічыўся сімвалам дакладнай і адданай любові, шчаслівага сямейнага жыцця. Ён з’яўляецца адным з самых цвёрдых мінералаў у прыродзе. Такі ж трывалы саюз сямейных пар, якія разам пражылі 40 гадоў. Для ўшанавання на сцэну  былі запрошаны сямейныя пары Калбаска з г.п.  Карэлічы: Анатоль Сцяпанавіч і Алена Іосіфаўна, у сям’і 2 дачкі і 4 ўнука,  Шастак з г.п. Карэлічы: Аляксандр Аляксандравіч і Лілія Уладзіміраўна, выхавалі дваіх сыноў,  маюць 4 унукаў. А таксама  сужэнцы, якія  пражылі ў шлюбе 30 гадоў і адзначылі сваё  жамчужнае вяселле. Гэта   сям’я Бабко з г.п. Карэлічы, Уладзімір Уладзіміравіч  і Таццяна Аляксандраўна маюць 2 дзяцей і 2 унукаў і сям’я Мазур з г.п. Карэлічы, Сяргей Савельевіч і Наталля Аляксандраўна, якія  маюць 2 дачок.       На сцэне – сярэбраныя сем’і-юбіляры:  Баранчык з г.п.  Карэлічы: Аляксандр Віктаравіч і Ксенія Мікалаеўна, яны выхоўваюць  траіх  дзяцей; Чубрык з г.п. Карэлічы: Ігар Аляксанравіч і Сняжана Аляксандраўна, выхоўваюць дваіх сыноў; Пансевіч з г.п. Карэлічы: Аляксандр Анатольевіч і Людміла Віктараўна, у сям’і двое дзяцей; Трыбуць з г.п. Карэлічы: Сяргей Яўгеньевіч і Ірына Казіміраўна выхоўваюць дваіх дзяцей. Цёплыя словы ў свой адрас пачулі   і тыя,  хто сёлета адзначыў першы дзясятак гадоў сумеснага жыцця, або алавяннае вяселле: сям’я Волк з агр. Райца: Дзмітрый Мікалаевіч і Анастасія Віктараўна выхоўваюць  дачку Дар’ю і  сям’я Яўсейчык: Яўген Іванавіч і Алена Аляксандраўна, якія  выхоўваюць двух дзетак. Вельмі часта ў таго, хто адзначае залатое, рубінавае, жамчужнае або сярэбранае  вяселле, пытаюцца: “У чым сакрэт вашага сямейнага шчасця?”  Як правіла, юбіляры не змаглі адказаць адназначна, бо нельга сказаць, што іх сумеснае жыццё было бясхмарным: — Праблемы бываюць ва ўсіх, але нешта дапамагло нам пераадолець  перашкоды разам, выстаяць перад цяжкімі жыццёвымі сітуацыямі. Каб сям’я была моцнай і дружнай, трэба гэтага хацець. Ніхто за нас не зробіць  адносіны паміж мужам і жонкай  гарманічнымі — над гэтым трэба працаваць, умацоўваючы тыя  і псіхалагічныя,  і эмацыйныя сувязі, якія існуюць паміж сужэнцамі. З кожным годам  трэба  пазнаваць адзін аднаго лепш — калі гэта не адбываецца, то і адносіны развіваюцца няправільна, але выправіць гэта ніколі не позна, — падзяліліся  сакрэтам юбіляры. Залатыя юбіляры Аляксандр Міхайлавіч і Ірына Фамінічна Нянашавы адзначылі: – Сям’я – гэта пачатак пачаткаў, крыніца любові, адданасці і падтрымкі, ёй спакон веку было наканавана  захоўваць і перадаваць па спадчыне наступным пакаленням усё тое прыгожае, што назапасілася ў стагоддзях. Кожны чалавек звязвае сваё шчасце перш за ўсё з сям’ёй, дзе любяць, разумеюць, падтрымліваюць. У сям’і мы знаходзім радасць бацькоўства і мацярынства, набіраемся вопыту і жыццёвай мудрасці. Кожны чалавек імкнецца, каб  дзецям жылося лепш, каб наша грамадства стала дабрэйшым, каб мы ганарыліся  маленькай радзімай і нашай краінай. Няхай сем’і будуць моцнымі, кахайце і будзьце каханымі, удачы і дабра ўсім сямейнікам і тым, хто толькі зрабіў крок да стварэння маладой сям’і. Сярэбраныя юбіляры  Аляксандр Віктаравіч і Ксенія Мікалаеўна  Баранчыкі   сказалі: -Нам вельмі прыемна быць ганаровымі гасцямі ўрачыстасці. Свята  атрымалася запамінальным і яркім. Такія мерапрыемствы заўсёды  дораць магчымасць правесці час з блізкімі, што аб’ядноўвае і робіць мацнейшай сям’ю, а значыць, і нашу краіну. Дзень сям’і дазваляе нам лішні раз задумацца аб яе важнасці ў  жыцці і праявіць увагу да блізкіх і родных людзей. Бо без іх наша жыццё было б пустым і бязрадасным. Сям’я – гэта не проста  людзі, якія жывуць у адным доме. Гэта цёплыя адносіны, каханне, узаемадапамога і падтрымка адзін аднаго. Каля раённага Цэнтра культуры была арганізавана праца інтэрактыўных пляцовак. Тут можна было набыць сувеніры, купіць салодкую вату і папкорн. Выдатным дадаткам да віншаванняў і падарункаў стаў канцэрт творчых калектываў і  артыстаў Карэліччыны.