Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11.12.2024

В Кореличах проведена спартакиада для людей с инвалидностью

У фае Карэліцкага Цэнтра культуры і народнай творчасці сабраліся наведвальнікі аддзялення рэабілітацыі, абілітацыі ЦСАН Карэліцкага раёна. Для іх была арганізавана спартакіяда, у якой удзельнікі змаглі паказаць свой спрыт і кемлівасць. Адкрываючы спаборніцтвы, адна з арганізатараў, інструктар-метадыст па аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце дзяржаўнай установы «Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб» Вольга Рэкун адзначыла, што правядзенне спартакіяды стала добрай традыцыяй, і тут галоўнае — удзел, пазітыўныя эмоцыі, захаванне здароўя, а на працягу яе правядзення — настрой на перамогу. У спаборніцтвах прынялі ўдзел дзве каманды: «Ёлачкі» і «Мандарынкі». Для іх былі арганізаваны конкурсы: «Павяжу я шаўковую хусцінку», «Перанясі мяч», «Кенгуру», «Збор гароху», «Бег з трыма мячамі», «Хакеісты», «Выратавальнае кола», «Дартс», «Гора бульбяное», «Перанос шарыкаў на ракетцы». У кожным з іх удзельнікі выкладваліся спаўна пад гучныя словы арганізатараў: «Малайцы, рабяты!». Журы падвяло вынікі спаборніцтваў: пераможцай выйшла каманда «Мандарынкі». Дырэктар ДУ «Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб» Наталля Галушка ўручыла ўдзельнікам спартакіяды Дыпломы за ўдзел і грашовыя прызы. Слова — капітану каманды «Мандарынкі» Аксане Хвасько: — Спаборніцтвы прайшлі цікава. Усе конкурсы спадабаліся. Вялікае ўражанне на мяне аказаў «Дартс». Гэта мой любімы від спорту. Удзельнічаючы ў розных спаборніцтвах, займаю прызавыя месцы. Спартакіяды патрэбны — такія спаборніцтвы яшчэ больш збліжаюць нас. Пераканана, што трэба сябраваць са спортам, бо спорт — гэта здароўе. Галіна СМАЛЯНКА Фота Сяргея СТОЛЯРА