Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24.09.2024

В Кореличах состоялось открытие этнонедели «Народному жить в веках»

  23 верасня ў Карэліцкім раённым Цэнтры рамёстваў адбылося ўрачыстае адкрыццё этнатыдня “Народнаму жыць ў вяках”. Прысутных павітала загадчык сектара культуры Карэліцкага райвыканкама Наталля Шпакоўская. У сваёй прамове яна адзначыла важнасць захавання культурнай спадчыны нашых продкаў, бо гэта памяць пра мінулае народа, яго гісторыю, традыцыі і светапогляд. Гэта свайго роду мост, які злучае пакаленні. Дзякуючы яму перадаюцца каштоўнасці, ідэі, вопыт ад аднаго пакалення да іншага. Калі абарвецца гэтая сувязь з мінулым, чалавек страціць адчуванне прыналежнасці да роднай культуры і ідэнтычнасць. Далей работнікі культуры прапанавалі на суд гледачам рэканструкцыю фрагмента старадаўняга абрада “Сватанне”, які існаваў на тэрыторыі раёна.