Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
05.12.2022

В Кореличах выбирали лучших молодых специалистов XXI века

  Які ён, малады спецыяліст сучаснасці? Кім ён працуе? Чым захапляецца? Што яго цікавіць? Гэта высвятлялі на раённым конкурсе “Малады спецыяліст ХХІ” стагоддзя , які адбыўся на сцэне Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. У конкурсе прынялі ўдзел самыя лепшыя і самыя актыўныя. Гэта не дзіўна. Толькі людзі, апантаныя сваёй справай сярод працоўнай руціны могуць знайсці час, каб падрыхтавацца да такога адказнага конкурсу. І вось, калі ва ўтульнай глядзельнай залі сабраліся гледачы, якія прыйшлі пахварэць за сваіх сяброў і калег, альбо проста адпачыць і паглядзець конкурс, калі вядучыя прывіталіся з гледачамі, на сцэну выйшлі галоўныя зоркі сённяшняга вечара — канкурсанты. Удзельнікамі конкурсу “Малады спецыяліст ХХІ стагоддзя” ў 2022 годзе сталі: Юлія Бартош — бухгалтар КУСП “Чарняхоўскі-Агра”; Таццяна Літвінковіч — настаўнік англійскай мовы ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Сташэўскай”; Аляксандра Дрык — выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Дзіцячы сад г.п. Мір”; Крысціна Лаўрушчык — тэхнік-тэхнолаг Карэліцкага ўнітарнага прадпрыемства “Камбінат бытавога абслугоўвання”; Ангеліна Хілевіч — настаўнік англійскай мовы ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа”; Сяргей Шмайло — настаўнік па класе баяна Жухавіцкага філіяла ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”; Максім Урбанчук — ветэрынарны ўрач СВК “Маяк-Заполле”; Паліна Рабцава — памочнік урача па амбулаторна-паліклічнай дапамозе УЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”; Ганна Ярмоленка — інжынер-цеплатэхнік Карэліцкага РУП “Жыллёва-камунальная гаспадарка”; Вераніка Чэрнік-Бунас — майстар вытворчай адукацыі УА “Мірскі дзяржаўны каледж”.