Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14.02.2025

В Кореличском музее состоялась встреча с участником афганской войны Василием Балабановичем

  Адкрываючы сустрэчу, дырэктар Карэліцкага раённага краязнаўчага музея Ларыса Кузьміч адзначыла важнасць дадзенай падзеі і назвала 15 лютага Днём сімвалу і памяці. Навуковы супрацоўнік музея Данііл Бабоўскі расказаў аб Афганістане, падзеях страшнай вайны, яе ўдзельніках з Карэліцкага раёна. Памяць аб загінулых была ўшанавана хвілінай маўчання. На сустрэчу прыехаў Васілій Балабановіч з аграгарадка Турэц, які прайшоў дарогамі вайны ў Афганістане.  Напачатку  аповеду ён выказаў словы ўдзячнасці раённай уладзе і краязнаўчаму музею за тое, што запрашаюць на мерапрыемствы воінаў-інтэрнацыяналістаў. "Каму, калі не нам, несці Сцяг Перамогі і расказваць аб падзеях гэтай вайны, — адзначыў прамоўца. — Я выхаваны на  фільмах і кнігах савецкага часу. Пайшоў добраахвотна, ад пачатку да канца адбыў. Спачатку было нялёгка, але рэчаіснасць ёсць рэчаіснасць.". Васілій Балабановіч з удзячнасцю ўспамінаў бацькоў, настаўнікаў, землякоў, саслужыўцаў. "Юнакі служылі з гонарам, Радзіма ў нас была адна — Савецкі Саюз", — адначыў воін-інтэрнацыяналіст. Успаміны былі хвалюючымі, а песні ў яго выкананні краналі да глыбіні душы.  — Не дай Бог вайны! — сказаў наш зямляк, які бачыў яе на свае вочы ў маладым узросце, і дадаў: "Дзякуючы нашаму Прэзідэнту Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, пакуль ён будзе кіраваць краінай,  вайны не будзе". У мерапрыемстве прынялі ўдзел наведвальнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна і вучні сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы. Загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Вольга Жук назвала дадзенае мерапрыемства дыялогавай пляцоўкай двух пакаленняў — старэйшых і моладзі. "Першыя сваімі жыццямі і ўчынкамі заўсёды служылі  прыкладам для дзяўчат і юнакоў. Трэба ўшаноўваць памяць аб мужнасці і гераізме савецкіх салдат, якія аддалі свае жыцці на афганскай вайне", — сказала Вольга Сяргееўна.  Старшы навуковы супрацоўнік музея Марыя Беленава зазначыла, што ўспаміны аб вайне - гэта свайго роду ўрокі мужнасці і адвагі, і падрастаючаму пакаленню ёсць у каго вучыцца. У Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў арганізавалі выставу "Рэха афганскай вайны". Галіна СМАЛЯНКА Фота Сяргея СТОЛЯРА