Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
27.12.2024

В Кореличском райисполкоме прошла учеба членов избирательных комиссий

  Да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь застаецца ўсё меней дзён. Да самай важнай падзеі ў жыцці краіны рыхтуюцца і кандыдаты на гэты высокі пост, і простыя грамадзяне. Але больш за ўсіх клопатаў зараз у выбарчых камісіях. Важна наладзіць працэс так, каб падчас галасавання не здарылася ніякага, нават дробнага збою. У Карэліцкім райвыканкаме правялі трэнінг для членаў участковых выбарчых камісій. На навучальным мерапрыемстве разгледзелі пытанні аб забеспячэнні грамадскага правапарадку, пажарнай бяспекі і рабоце камісіі. Члены выбарчых камісій атрымалі тлумачэнні па нормах выбарчага заканадаўства, правільнасці выканання выбарчых працэдур. — Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь павінны адбыцца на належным узроўні, — заклікаў прысутных старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей. — Важна ўлічыць усе дробязі, каб грамадзяне адчувалі сябе камфортна як у перыяд датэрміновага галасавання, так і ў асноўны дзень галасавання — 26 студзеня.