Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
03.12.2024

В Кореличском районе люди с инвалидностью находят себе занятия по душе и создают авторские вещи

  Мы жывём у няпросты і імклівы час. Патрэбна прапусціць праз сябе безліч інфармацыі, усюды паспець своечасова і ўсё  запланаванае зрабіць. А яшчэ праявіць нераўнадушша і дабрыню да тых, хто мае патрэбу ў падтрымцы і дапамозе. З нагоды Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь журналісты раённай газеты «Полымя» накіраваліся ў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна і Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна, каб на свае вочы ўбачыць, чым жывуць наведвальнікі. У дзень нашага візіту ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў рыхтаваліся да ўдзелу ў абласным фестывалі «Пакуль мы разам — мы моцныя». Майстравалі фотазону для ўдзелу ў мерапрыемстве, і твары свяціліся радасцю. Бачна, што тут умеюць займацца карыснымі і цікавымі справамі. Наведвальнікі гурткоў «Умелыя ручкі» і «Чароўны аловак»  любяць ствараць сваімі рукамі вырабы: вяжуць і вышываюць, плятуць карзінкі. Стараюцца і ўдзельнікі гуртка «Гаспадынька» і «Пунсовая кветачка»: пякуць пірагі, смачныя бліны. Праводзяць чайныя цырымоніі з сабраных траў. Любяць кветкі, і дзякуючы іх намаганням, вясной і летам тэрыторыя Цэнтра патанае ў духмянай прыгажосці. У камп’ютарным гуртку наведвальнікі авалодваюць першымі навыкамі, а затым  карыстацца тэхнікай самастойна. Клуб «Спорт для ўсіх» збірае тых, хто аддадзены здароваму ладу жыцця і сябруе са спортам. Давялося пагутарыць з тымі, хто ў Цэнтры знайшоў свой другі дом і аддушыну. Аксана Хвасько наведвае ўстанову сем гадоў, і вельмі рада кожнай новай сустрэчы.   — Я люблю ствараць розныя рэчы. Звязала змяю, ёлачку, веласіпед, вышываю гладдзю, раблю карціны з ільну, шышак, сумачкі з джынсаў, навагоднія шары. Вырабы атрымліваюцца вельмі добрыя, таму многія прадаюцца на раённых святах. Знаёмыя даюць заяўкі, нядаўна атрымала заказ на карціну з папяровага квілінгу «Птушка шчасця». Да таго ж, Аксана — актывістка: любіць спорт і смачна гатуе. У яе шмат сяброў у Цэнтры і многіх гарадах. Любіць падарожнічаць і дапамагаць людзям. Як расказала Ліана Дзіско,  разам з мамай Ганнай Сцяпанаўнай уласнаруч ствараюць прыгажосць: робяць шкатулкі, вяжуць сурвэткі для сувенірнага стала. «Сама захапляюся вязаннем у стылі макрамэ. У дзяцінстве з настаўніцай рабілі інкрустацыі з саломкі», — узгадала субяседніца і дадала, што часта наведвае ЦСАН, і ёй тут падабаецца. У захапленні ад наведвання Цэнтра і Крысціна Радзецкая з вёскі Загор’е Красненскага сельсавета. Прыязджае сюды з задавальненнем, разам з членамі гурткоў любіць гатаваць розныя стравы і даглядаць кветкі. Тут у яе шмат сяброў,   атрымлівае падтрымку ад кіраўнікоў гурткоў. Загадчык аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі Наталля Партоль адзначае, што яно створана для аказання садзейнічання ў сацыяльна-бытавой, сацыяльна-працоўнай і сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі інвалідаў, у тым ліку выпускнікоў ЦКРНіР. Асноўныя накірункі дзейнасці — развіццё і падтрыманне ў інвалідаў навыкаў паводзін, самакантролю, зносін, здольнасцей і інтарэсаў да працоўнай дзейнасці, фарміраванне працоўных навыкаў, уцягненне іх у розныя формы грамадскага жыцця, творчую дзейнасць. Узаемадзейнічаюць з Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бо выпускнікі ўстановы пераходзяць на абслугоўванне ў ЦСАН. Арганізоўваюцца культурна-масавыя мерапрыемствы. У Цэнтры выдаюцца тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі. У аддзяленні функцыянуюць гурткі, клубы па інтарэсах, рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні. Склаўся касцяк самых актыўных наведвальнікаў аддзялення. Гэта Руслан Ганчароў, які прымаў удзел у творчых конкурсах, Аксана Хвасько і Іна Клаўсуць здзіўляюць кулінарнымі здольнасцямі, Наталля Лопух любіць маляваць і чытаць вершы, Анастасія Азаданава і Ліана Дзіско любяць займацца рукадзеллем, Крысціна Радзецкая і Ірына Моніч захапляюцца кветкаводствам, Андрэй Піцюль, Уладзімір Шуліцкі, Андрэй Камкоў аддаюць перавагу спорту. Загадчык аддзялення Наталля Партоль падкрэслівае, што людзі з інваліднасцю могуць і павінны жыць так жа актыўна, як і ўсе астатнія, вучыцца, працаваць, развівацца. Галоўнае — дапамагчы ім у гэтым, што і робяць у Цэнтры, які стаў для іх і другім домам, і творчай майстэрняй, і астраўком падтрымкі. Дзяржаўная падтрымка людзей з інваліднасцю У Гродзенскай вобласці пражывае больш за 60 тыс. інвалідаў, гэта 6 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва рэгіёна. Дапамогі Дапамога на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў складае 45% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал (з 1 лістапада 2024 г. —  1 000,04 руб.). Тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі За 9 месяцаў 2024 года 7 тысяч інвалідаў забяспечаны 11 тысячамі тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, у тым ліку крэсламі-каляскамі — 931 чалавек, на агульную суму 4,2 млн рублёў. З агульнай колькасці выдадзеных сродкаў 727 адзінак атрыманы 514 дзецьмі-інвалідамі. Стварэнне даступнага асяроддзя У 2024 годзе работы па стварэнні даступнасці для інвалідаў запланаваны на 59 аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры і жылфонду, 44 аб’ектах вулічна-дарожнай сеткі і 4 аб’ектах транспартнай інфраструктуры, 813 м кв. тратуараў. На фінансаванне накіравана больш за 550 тыс. бюджэтных сродкаў.  У 2023 годзе набыта 20 адзінак нізкападлогавага транспарту. Сацыяльнае абслугоўванне Паслугі сацыяльнага работніка дома і сядзелкі атрымліваюць больш як 5,2 тыс. інвалідаў 1 і 2 групы. З пачатку года паслугі няні атрымалі 90 сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, і тры сям’і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, у якіх інваліды  — бацькі. У Цэнтрах вобласці функцыянуюць 22 аддзяленні, якія забяспечваюць сацыяльную рэабілітацыю, абілітацыю інвалідаў, якія на пастаяннай аснове наведваюць больш як 1 тыс. інвалідаў. У вобласці функцыянуе 12 сацыяльных пансіянатаў на 2211 месцаў. Грамадзянам прадастаўляецца добраўпарадкаванае жылое памяшканне, харчаванне, у тым ліку лячэбнае, дыетычнае, адзенне, абутак, мяккі інвентар. Арганізаваны вольны час. Галіна СМАЛЯНКА Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ