Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
04.12.2023

В Кореличском районе людям с инвалидностью помогают социализироваться

  3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. У нашай краіне Загадам Прэзідэнта ён аб’яўлены Днём інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Безумоўна, гэтая дата не зусім святочная, а дзень асаблівай увагі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі і дзень, які закліканы нагадаць, што мы разам павінны клапаціцца пра тых, хто мае патрэбу ў нашым садзейнічанні і дапамозе. Прыярытэтны накірунак Нягледзячы на значныя перашкоды, гэтыя людзі даказалі грамадству і перш за ўсё самім сабе, што яны ў сілах пераадолець многае. Вялікую павагу выклікае іх актыўная жыццёвая пазіцыя, удзел у грамадска-палітычным жыцці, уменне праявіць сябе ў творчасці, спорце і іншых сферах жыцця. Сацыяльная абарона інвалідаў — адзін з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на забеспячэнне іх роўнасці і паўнапраўны ўдзел у жыцці грамадства. У Беларусі рэалізуюцца мерапрыемствы некалькіх дзяржаўных праграм, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця інвалідаў і інтэграцыю іх у грамадства. Працуюць рэабілітацыйныя ўстановы, распрацоўваюцца і ўкараняюцца сучасныя тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі, ствараецца даступнае асяроддзе. У гэты дзень не будзе лішнім нагадаць усім пра тое, што сярод нас жывуць людзі, якія заслугоўваюць не спачування, а найперш за ўсё дапамогі ў забеспячэнні іх правоў на дастойнае жыццё, працу і адпачынак. Няма калі сумаваць У нашым раёне на 1 снежня 2023 года жыве 1515 інвалідаў, з іх першай  групы — 297 чалавек,  другой — 739, трэцяй — 407 і 72 дзіцяці-інваліда. Магчымасць людзям з інваліднасцю весці актыўны лад жыцця, наведваць гурткі па інтарэсах, праводзіць час у гутарцы і карысных справах, захапляюча і з карысцю прадастаўляе аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў дзяржаўнай установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна», якое функцыянуе вось ужо 16 гадоў. У аддзяленні працуюць 5 гурткоў па розных накірунках дзейнасці: «Умелыя рукі», «Чароўны аловак», «Камп’ютарная грамата», «Мы пазнаём свет», «Арт-тэрапія». З 2016 года функцыянуе рэабілітацыйна-працоўная майстэрня па накірунках: «Пунсовая кветачка» і «Гаспадынька». У летні перыяд працуе лагер «Сонейка ў далонях». На базе аддзялення створаны і функцыянуюць тры клубы: «Шанс», «Мы разам» і «Спорт для ўсіх» — сумесна са спартыўнай школай. У аддзяленні наладжана культурна-адукацыйная дзейнасць. Праводзяцца святочныя мерапрыемствы для інвалідаў да Дня сям’і, Дня маці, навагоднія і калядныя акцыі. Стала традыцыйным правядзенне Масленічнага тыдня, 23 лютага і 8 Сакавіка. Рэгулярна праводзяцца сумесныя мерапрыемствы з бібліятэкай і раённым краязнаўчым музеем. Актыўная жыццёвая  пазіцыя Штогод з раённага бюджэту выдзяляюцца фінансавыя сродкі для арганізацыі экскурсійных паездак інвалідаў. Карэліччане штогод прымаюць удзел у абласным фестывалі творчасці маладых інвалідаў «Калі мы разам — мы мацней». У 2023 годзе праведзена 49 культурна-масавых мерапрыемстваў: канцэртныя праграмы, сустрэчы, вечары адпачынку, выставы работ наведвальнікаў, экскурсіі і іншае. Рэгулярна маладыя людзі прымаюць удзел у міжрэгіянальных анлайн-марафонах рознай тэматыкі. Сярод найбольш актыўных наведвальнікаў можна назваць Руслана Ганчарова, Іну Клаўсуць, Аксану Хвасько, Анастасію Азаданаву, Ліяну Дзіско. Стала традыцыяй сумеснае правядзенне мерапрыемстваў з РАГА «БелТІ», РАГА «БелТІЗ», аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, а таксама ў рамках работы гурткоў і клубаў з выхаванцамі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Увагу і клопат —  інвалідам У будынку Цэнтра створаны камфортныя ўмовы для знаходжання людзей з інваліднасцю. Даступнае асяроддзе забяспечана на 100 працэнтаў. Для падвозу інвалідаў маецца спецыяльны аўтатранспарт з пад’ёмнікам. У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ажыццяўляецца забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, а таксама выдача ў пракат тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі для інвалідаў і грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. За 11 месяцаў 2023 года 74 інваліды забяспечаны 112 новымі тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім, хто дорыць цяпло і ўвагу інвалідам: сацыяльным работнікам, настаўнікам, урачам. Словы асаблівай павагі людзям, якія клапоцяцца пра дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дапамагаюць ім вырасці, нягледзячы на абставіны, адукаванымі, запатрабаванымі, упэўненымі ў заўтрашнім дні.