Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
02.07.2024

В Кореличском районе открыли памятные таблички на улицах, названных в честь героев Великой Отечественной войны

  Усяго на Карэліччыне было ўсталявана 6 памятных шыльдаў у гонар герояў Другой сусветнай вайны, чыімі імёнамі названы вуліцы ў райцэнтры і аграгарадках раёна. Удзельнікі цырымоніі сабраліся на мемарыяльным комплексе “Зорка”, адкуль накіраваліся ў аграгарадок Ярэмічы, дзе ўсталявана таблічка ў гонар  Уладзіміра Зянонавіча Царука  — граматнага арганізатара, удзельніка Грамадзянскай вайны, кіраўніка антыфашысцкага падполля і партызанскага руху, Героя Савецкага Саюза. Пра кожнага з герояў вайны, чые імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц і на памятных шыльдах, расказаў старшы навуковы супрацоўнік УК “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей” Аляксей Караян. Наступным прыпынкам стаў агр. Малюшычы, адна з вуліц якога названа ў гонар  Яна Янавіча Фогеля  — савецкага ваеначальніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра, загінулага ад смяротнай раны, якую атрымаў каля Малюшыч падчас вызвалення Беларусі. Таксама памятныя шыльды былі адкрыты на вуліцах  Мікалая Гастэлы ,  Міхаіла Белуша , Уладзіміра Царука і  Аляксандра Матросава  ў райцэнтры. — Важна, каб падрастаючае пакаленне памятала, што менавіта гэтыя людзі вызвалялі нашу краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — сказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Генадзій Карпаленка. — Вялікі подзвіг, які яны здзейснілі, немагчыма забыць.