Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
26.03.2024

В Кореличском районе проходит месячник по наведению порядка

З 18 сакавіка бягучага года ў Карэліцкім раёне аб’яўлены месячнік па санітарнай ачыстцы і навядзенні парадку. На працягу месяца неабходна арганізаваць суботнікі, дэкады па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні дваровых тэрыторый, вуліц, паркаў, зон адпачынку, аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння, а таксама мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы. У работах па добраўпарадкаванні памятных месцаў актыўны ўдзел прымае моладзь. Так, вучні сярэдняй школы №1 райцэнтра падчас вясновых канікул выйшлі на ўборку тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Зорка”. Карэліччане, падключайцеся да добрай справы: звярніце ўвагу на свае прысядзібныя ўчасткі і тэрыторыі двароў. Навядзём парадак разам!