Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11.09.2024

В Кореличском районе стартовала Неделя народного единства

  З нагоды правядзення на Карэліччыне Тыдня народнага адзінства «Адзіным духам мы моцныя» ў Карэліцкім Доме рамёстваў адбылося адкрыццё выставы работ традыцыйных рамёстваў «Традыцыі маёй краіны» і праведзены майстар-клас па саломапляценні. На выставе прадстаўлены работы майстроў народнай творчасці раёна: па саломапляценні, выцінанцы, вышыўцы, лазапляценні, разьбе па дрэве, ганчарстве і іншыя.    Яе ўдзельнікамі сталі вучні 7 «Б» класа сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы, якія завіталі ва ўстанову культуры з класным кіраўніком Ганнай Аляксандраўнай Гавака. З выставай прац традыцыйных рамёстваў пазнаёміла загадчык аддзела рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў» Юлія Баярэнка, якая паведала дзяўчынкам і хлопчыкам пра традыцыі нашай краіны і майстэрства карэліцкіх майстроў. Майстар-клас па саломапляценні выклікаў вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Пад кіраўніцтвам майстра гэтага накірунку Святланы Дубчонак школьнікі асвойвалі тэхніку вырабу саламянага сувеніра «Анёл шчасця». Дзеці працавалі з вялікай цікавасцю, і ў іх была магчымасць узяць на памяць зробленыя дзівосныя вырабы, які яны стварылі сваімі рукамі. Юлія Баярэнка адзначае: — Аддзел рамесніцкай дзейнасці мэтай сваёй працы ставіць адраджэнне, развіццё і папулярызацыю беларускіх традыцыйных рамёстваў, а таксама перадачу вопыту і ведаў падрастаючаму пакаленню. Адкрыццё выставы паказала, наколькі карэліцкая зямля багатая на творчых і таленавітых майстроў. З кожным годам расце цікавасць дзяцей і моладзі да народнай творчасці. Радуе, што развіццё народных рамёстваў садзейнічае развіццю беларускай культуры ў цэлым. Галіна СМАЛЯНКА Фота прадастаўлена аддзелам рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў»