Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
09.04.2021

В рамках акции «Малым рекам — большая забота» в Кореличах очистили берег Рутки

  Прырода, як клапатлівая маці, прыпадносіць нам свае дары. І трэба быць удзячнымі за яе падарункі і праяўляць клопат аб навакольным асяроддзі. Члены валанцёрскага атрада Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя адгукнуліся на абласную экалагічную акцыю «Малым рэкам — вялікі клопат». Рабяты прыйшлі на бераг Руткі ў г.п. Карэлічы, што непадалёку ад цэнтральнай шашы, і навялі парадак. Навучэнцы першага курса 234 групы, якія выбралі прафесіі машыніста крана аўтамабільнага, вадзіцеля катэгорыі «С», слесара па рамонту аўтамабіляў, працавалі рупліва. І гэта праца пойдзе ім на карысць. Юнакі ўбіралі прыбярэжную тэрыторыю, даставалі смецце з самой рэчкі. — Мы часта ўдзельнічаем у акцыях па ўборцы і азеляненні райцэнтра, чысцім снег на падворках у пажылых людзей, — гаворыць сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ будаўнічага ліцэя Юлія Ліхута. — Дзякуючы такім учынкам фарміруюцца характар і самасвядомасць, а адказныя адносіны да прыроды і працы дапамагаюць рабіць карысныя справы. Гэтыя навыкі і якасці спатрэбяцца рабятам у будучым. Да моладзі далучыліся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Санчук і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Аксіння Ждан. У выніку працоўны дэсант убраў 60 мяшкоў смецця.