Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14.04.2024

В СПК «Жуховичи» сахарную свеклу сеют по технологии Конвизо Смарт

  Над жухавіцкімі палеткамі заліваецца вясновай песняй жаўрук. Лёгкі вецер расчэсвае ўсходы азімых.  На полі ў 120 га, размешчаным за вёскай Малыя Жухавічы, кіпіць праца. З-за ўзгорка пакрысе з’яўляецца трактар. За рулём — механізатар Дзмітрый Лапша. Пад’язджаючы да мяжы, спыняецца: неабходна папоўніць насенне ў сеялцы. — Працую на прадпрыемстве амаль 15 гадоў, — расказвае мужчына. — У нас выдатны калектыў, добразычлівыя калегі. Ставімся адзін да аднаго па-сяброўску, стараемся дапамагаць. Дзмітрый расказвае, што імкнецца выканаць сваю работу як мага лепш, бо разумее: што пасее зараз, такі ўраджай і збяруць восенню. Пасля напаўнення бункераў сеялкі Дзмітрый робіць узмах рукой: “Паехалі!”. Трактар, не спяшаючыся, накіроўваецца на другі бок поля. — Па тэхналогіі сяўбы цукровых буракоў механізатар павінен прытрымлівацца хуткасці 5 км/г, — тлумачыць галоўны аграном СВК “Жухавічы” Андрэй Бараноўскі. — Гэта можна адсачыць па пратэктары — ён павінен выразна чытацца на глебе. Калі ж след трактара “паплыў”, значыць механізатар “гоніцца за гектарамі”. Галоўны аграном расказвае, што на 60 га гэтага поля буракі будуць высявацца па традыцыйнай тэхналогіі, астатнія 60 — па тэхналогіі Канвіза Смарт. — Гэта тэхналогія вельмі добра сябе зарэкамендавала, — адзначае Андрэй Бараноўскі. — Пры яе выкарыстанні зніжаецца колькасць апрацовак пасеваў ад пустазелля. Усяго ў гаспадарцы будзе пасеяна 400 га цукровых буракоў, з іх 300 га — па тэхналогіі Канвіза Смарт. Сёлета ў СВК “Жухавічы” будзе пасеяна 250 га яравых зерневых культур, сярод якіх 180 га ячменю, 50 — пшаніцы, 20 — аўса, 30 — грэчкі, 110 — соі, 1270 — кукурузы, з якіх 200 га — на зерне. Таксама ў яравы клін уваходзяць 69 га аднагадовых траў. СВК “Жухавічы” — адзіная гаспадарка ў раёне, якая займаецца вырошчваннем соі. Прашу галоўнага агранома расказаць аб перавагах гэтай культуры. — Вялікі плюс у тым, што ўтрыманне бялкоў у соі амаль у два з паловай разы вышэй, чым у гароху, — тлумачыць Андрэй Бараноўскі. — Да таго ж, у нас працуе свая лінія па перапрацоўцы рапсу, дзе можна таксама перапрацоўваць і сою. У выніку атрымліваем соевы шрот, які выкарыстоўваецца ў жывёлагадоўлі, і алей, які мы можам прадаваць. Андрэй Аляксандравіч расказвае, што ў гэтым годзе плошчы пад сою павялічылі. Выраслі і плошчы пад рапс: — У мінулым годзе пад рапс было адведзена 550 га, сёлета — 600. Рапс — адна з самых прыбытковых культур у нашай гаспадарцы. На рапсавых палетках ужо двойчы праведзена падкормка, зараз выконваем рэгуляцыю росту, барацьбу з захворваннямі і шкоднікамі. Цікаўлюся, як перанеслі халады азімыя культуры. Галоўны аграном запэўнівае, што стан азімых на добрым узроўні: — Пасевы раскусціліся, двойчы падкормлены азотам, на ўсіх зерневых азімых выканалі праполку, пачынаем праводзіць апрацоўку пасеваў ад хвароб. Самае галоўнае цяпер — захаваць пасевы, якія ёсць на палетках, каб у выніку атрымаць годны ўраджай. Цікаўлюся і тым, якая культура паказвае сябе на жухавіцкай зямлі з лепшага боку. — З года ў год высокую ўраджайнасць дэманструе азімая пшаніца, — дзеліцца Андрэй Бараноўскі. — Апошнія тры сезоны атрымліваем годны ўраджай азімага ячменю — культуры, якую мы пачынаем убіраць з палеткаў першай. Таму мы і павялічылі яго плошчу да 600 га, так зможам разгрузіць камбайнавы парк у час уборкі зерневых культур. Памочнік брыгадзіра ўчастка № 1 СВК «Жухавічы» Вольга Радомская і механізатар Дзмітрый Лапша