Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
05.05.2023

В Жуховичской средней школе состоялась республиканская акция «Сад надежды»

  Раённы дэпутацкі актыў, прадстаўнікі РА РГА “Беларускі дзіцячы фонд” і Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Сад надзеі” і сумесна з вучнямі Жухавіцкай сярэдняй школы высадзілі 50 маладых яблынь у садзе ўстановы адукацыі. Галоўная задача акцыі — захаванне памяці аб гераічным мінулым Беларусі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў адзначыў: — 78 гадоў прайшло з дня Вялікай Перамогі. 78 гадоў беларусы жывуць у мірнай, свабоднай краіне. Мы ніколі не забудзем тых гераічных учынкаў, якія здзейснілі нашы дзяды падчас пераможных бітваў. Сёння ў Гродзенскай вобласці жыве 41 ветэран вайны, чацвёра з іх — у Карэліцкім раёне. Гэта людзі, якія могуць расказаць, як яны змагаліся падчас Вялікай Айчыннай вайны за свабоду і незалежнасць, якіх мы вельмі цэнім і якімі ганарымся. — Напярэдадні светлага свята Дня Вялікай Перамогі па ініцыятыве Міністэрства адукацыі па ўсёй краіне праходзіць акцыя “Сад надзеі”, — сказала начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама, дэпутат райсавета дэпутатаў Ірына Асташэвіч. — Я хачу пажадаць вам, дарагія рабяты, шчасця, светлага і мірнага неба над галавой.