Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23.12.2022

Владельцы агроусадеб Кореличского района рассказали, как будут встречать гостей на новогодние праздники

  Не за гарамі навагоднія святы, якія ў народзе прынята праводзіць у коле сям’і. Многія адзначаюць іх дома за смачнай вячэрай перад тэлевізарам, а некаторыя выбіраюць для святкавання аграсядзібы. Як плануюць сустракаць сваіх гасцей у навагоднія святы, нам расказалі ўладальнікі сядзіб Карэліцкага раёна. Дзмітрый Манкевіч з сядзібы “Мірскія крыніцы” расказаў, што падрыхтоўка да святаў ідзе поўным ходам: — Па-першае, рыхтуем саму сядзібу. Пасля шчодрага снегападу наводзім парадак. Па-другое, упрыгожваем домік, альтанку, лазню: усё павінна зіхацець і ствараць святочны настрой. На Новы год плануем сустракаць гасцей у касцюмах Дзеда Мароза і Снягурачкі. Дарэчы, сядзібу на навагоднія святы ўжо забраніравалі. — Госці атрымаюць увесь комплекс нашых паслуг: лазню, купель, невялікае апавяданне аб Мірскім замку. Калі гэта будуць замежныя госці, абавязкова раскажам ім пра беларускую гісторыю, пазнаёмім з нашай нацыяльнай культурай. Піарым Беларусь! — дзеліцца Дзмітрый Міхайлавіч. — Дзіцячых прадстаўленняў у гэтым годзе не плануем, перанясём іх на наступны. Аднак нашыя маленькія госці без увагі не застануцца. Дзмітрый кажа, што ў прыярытэце — арганізацыя якаснага адпачынку: — Людзі прыязджаюць да нас адпачыць, і мы павінны стварыць усе ўмовы, каб ім спадабалася. Павел Радзюкевіч з сядзібы “Белыя Лугі” кажа, што рыхтуюць пляцоўкі для актыўнага адпачынку сваіх гасцей: — Робім снежную горку, заліваем каток для дзяцей. У навагоднюю ноч для гасцей будзе зладжана невялікае мерапрыемства. Мы замовілі артыстаў, якія будуць выконваць народныя песні і танцы. Звычайна да нас прыязджаюць сем’і з дзеткамі. Сваім гасцям мы прадастаўляем лыжы, санкі, ладзім прагулкі па вёсцы. Першага студзеня на вялікай пляцоўцы будуць танцы. На пытанне, ці будзе навагодні салют, Павел Іванавіч адказвае адмоўна: — Наўкола дзікая прырода, цішыня. Да нас прыходзяць лясныя звяры — іх нельга пужаць. У Мірскім замку на Каляды будуць праводзіцца дзіцячыя балі. Ва ўстанове расказалі, што балі правядуць сёмага студзеня ў 12.00 і 15.00. А чатырнаццатага студзеня ў замку адбудзецца баль для дарослых. Таксама ва ўстанове адзначылі, што ўжо з другога студзеня рыхтуюцца сустракаць гасцей замка, якія ўжо актыўна вядуць запіс, каб правесці калядныя канікулы ў найпрыгажэйшым кутку Беларусі.