Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
08.06.2024

Вопросы безопасности обсудили на сельском сходе в г.п. Мир

  У пятнічны дзень у будынку Дома культуры г.п. Мір адбыўся сельскі сход, на якім абмеркавалі пытанні бяспекі дома, у лесе і на вадаёмах. Першым трымаў слова намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан: — Вельмі часта прычынай пажараў становіцца няўважлівасць, а ў некаторых выпадках і абыякавасць да іншых. Яшчэ адна частая прычына вогненнай трагедыі — курэнне ў стане алкагольнага ап’янення. Як паказвае практыка, людзі, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане, губляюць кантроль над сваімі дзеяннямі. Неасцярожна абыходзячыся з агнём, курыльшчыкі падвяргаюць вялікай небяспецы сваё жыллё і маёмасць, рызыкуюць уласным жыццём. На сельскім сходзе чарговы раз заклікалі быць больш уважлівымі і пільнымі да пытанняў уласнай бяспекі, праяўляць увагу і клопат да тых, хто знаходзіцца побач. Надзейны памочнік, які неабходна ўсталяваць у кожным доме, — аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Недарагі невялікі па памерах прыбор неаднаразова даказваў сваю карысць і выратаваў не адно жыццё. — Не пашкадуйце грошай, набудзьце апавяшчальнік. Няма ў чалавека нічога даражэйшага за жыццё, а ён зможа выратаваць яго. Намеснік начальніка Карэліцкага РАНС Сяргей Бунчук расказаў аб правільнай устаноўцы прыбора: ён павінен быць замацаваны на столі, а калі гэта немагчыма — на сцяне пад самай столлю. Закрануў выратавальнік і пытанні бяспекі ў лесе: — У СМІ увесь час абнаўляецца інфармацыя аб забароне на наведванне лясоў. Калі ласка, не грэбуйце ёю. Уваход у лес забаронены не па прыхаці чыноўнікаў альбо лясгасу, а для таго, каб не дапусціць трагедыі ў пажаранебяспечны перыяд. Ключавым фактарам такога рашэння становяцца ўмовы надвор’я: тэмпература, адсутнасць ападкаў, ветру і г.д. Таго, хто парушыў забарону, чакае адміністратыўная адказнасць да 12 базавых велічынь. Калі ж яго дзеянні нанясуць шкоду прыродзе, памер штрафу павялічыцца да 30 базавых велічынь. Яшчэ адна важная тэма, узнятая на сходзе, — бяспека дзяцей у летні перыяд. Бацькоў заклікалі па магчымасці не пакідаць дзяцей без нагляду, летам існуе рызыка таго, што маленькае дзіця можа абаперціся на маскітную сетку і выпасці з акна. Быць асабліва пільнымі заклікалі падчас адпачынку з дзецьмі каля вады. — На жаль, гэтае лета пачалося з трагедыі, калі двое юнакоў 14 і 15 гадоў патанулі ў г. Жлобін, — расказаў Сяргей Бунчук. — Варта нагадаць, што на Карэліччыне купацца дазволена толькі на возеры Юбілейным у райцэнтры, таму што там ёсць пост АСВОД. На астатніх вадаёмах купанне забаронена. Таксама памятайце, што дзеці павінны знаходзіцца ў вадзе і каля вады толькі пад пільным надзорам бацькоў. Закранулі на сельскім сходзе і пытанне падрыхтоўкі пячнога абсталявання да зімовага перыяду. Жыхароў пасёлка заклікалі пачысціць дымаходы ад сажы, бо вельмі часта прычынай пажараў становіцца яе загаранне. Звярнулі ўвагу і на стан комінаў: яны павінны быць атынкаваны і пабелены. — Праверце, калі ласка, каб каля комінаў на гарышчы не было матэрыялаў і рэчаў, якія могуць лёгка загарэцца. У бяспецы не бывае дробязяў, — заклікаў міран Сяргей Бунчук. Аб пытаннях кібербяспекі расказаў жыхарам пасёлка старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Развадоўскі: — Схемы махляроў увесь час змяняюцца. Учора яны тэлефанавалі і прадстаўляліся супрацоўнікамі банка, сёння яны могуць прадставіцца вашым начальнікам альбо блізкім чалавекам. Не губляйце пільнасці! Калі ёсць сумненні, калі, напрыклад, ваш сваяк тэлефануе з незнаёмага нумара, пакладзіце трубку і ператэлефануйце яму на вядомы нумар. Спытайце, ці сапраўды яму неабходна дапамога. Асабліва будзьце ўважлівымі са званкамі ў мэсэнджарах. Ні супрацоўнікі банкаў, ні супрацоўнікі ўнутраных спраў не будуць тэлефанаваць у вайберы.