Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10.06.2024

Журналист газеты «Полымя» принял участие в работе смотровой комиссии в Малюшичском сельсовете

  5 чэрвеня члены назіральнай камісіі, у склад якой увайшлі прадстаўнікі службы Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, Карэліцкага РАНС, прадстаўнікі сельскага Савета, аддзела адукацыі райвыканкама і іншыя суб’екты прафілактыкі, накіраваліся ў Малюшыцкі сельвыканкам. У рамках акцыі, накіраванай на прафілактыку гібелі людзей на пажарах, наведалі больш за 80 домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей, інвалідаў, сацыяльна небяспечныя сем’і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, а таксама сяброў зялёнага змія. Пасля таго, як маршруты вызначаны і праведзены інструктаж усіх членаў   камісіі,  адправіліся па вызначаных  адрасах. Мэта абследавання  —  пажарная бяспека вяскоўцаў.  Важна выявіць праблемныя моманты, каб прадухіліць бяду. Такая  прафілактычная праца няпростая, але яна вельмі важная. Своечасовы кантроль за спраўнасцю  пячнога і бытавога электраабсталявання і праводкі, газазабеспячэння, а таксама наяўнасць спраўных аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў дапаможа выратаваць не адно жыццё, зберагчы   асабістую маёмасць грамадзян і іх суседзяў. — Ва ўсіх  домаўладаннях у абавязковым парадку мы правяраем наяўнасць і работу аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, у выпадку  яго адсутнасці або няспраўнасці рэкамендуем устанавіць або ліквідаваць няспраўнасць, — расказаў інспектар надзора і прафілактыкі  Карэліцкага  РАНС  Павел Купрас. Задача нашай групы — наведаць  домаўладанні адзінока пражываючых вяскоўцаў з  Баранавіч, Яругі  і Сапатніцы. Нішто не выпадае з поля зроку членаў  камісіі: ні стан ацяпляльнага  абсталявання, ні наяўнасць і працоўны стан АПА, ні іншыя дробязі, якія могуць стаць прычынай бяды. Як і сказаў інспектар РАНС, самым распаўсюджаным парушэннем аказалася няспраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў з-за адсутнасці элементаў харчавання. — “Крона” села, — тлумачылі  гаспадары, — дзеці прывязуць новую батарэйку. —  За гэта  можна прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці, — тлумачыць супрацоўнік РАНС. —  Гаспадары абавязаны падтрымліваць прыбор у працоўным стане, сачыць за ім і своечасова мяняць элементы харчавання. Таксама падчас візіту жыхарам нагадалі асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі ў побыце. Такая праца назіральный камісіі — прыклад таго, як простымі сродкамі дасягаецца вынік. Прычым комплексна, сумеснымі намаганнямі.  Лепш лішні раз нагадаць пра бяспеку, чым пажынаць плён наступстваў надзвычайнага здарэння, плаціць за якія нярэдка даводзіцца коштам чалавечага жыцця.