Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
13.06.2024

Злата Марушко, получившая 100 баллов на ЦЭ, не останавливается на достигнутом

  Добрыя вынікі радуюць, а выдатныя акрыляюць. Здаецца, што за плячыма вырастаюць крылы, хочацца ўзнімацца вышэй і вышэй. За дасягнутым — нястомная праца кожнага дня: чалавек шмат шчыраваў, ставіў перад сабой мэты і дасягаў іх. — Я ўжо не першы год займаюся з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Надзеяй Іванаўнай Гурын, — апавядае выпускніца сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы  Злата Марушка . — Гэта вельмі цудоўны настаўнік. У адносінах да мяне, як да вучаніцы, вельмі патрабавальная, але гэтая патрабальнасць дала свой  вынік — атрымала 100 балаў на ЦЭ па беларускай мове. Для Златы родная мова з’яўляецца сапраўдным скарбам.  Дзяўчына адкрывае для сябе новыя магчымасці, знаёміцца са спадчынай, гісторыяй, культурай беларускага народа. Любіць чытаць цудоўныя вершы Максіма Багдановіча, захапляльныя раманы Уладзіміра Караткевіча. У чарговы раз дзяўчына гаворыць пра тое, што любоў да беларускай мовы перадалася ёй ад Надзеі Іванаўны, якая заўсёды, акрамя тэмы ўрока, расказвала штосьці са свайго дзяцінства. Успамінала пра сям’ю, родную вёску, бацькоў і расказвала пра традыцыі беларускага народа. «Вельмі хацелася б звязаць сваё далейшае жыццё з беларускай мовай, але я бачу сябе ў іншай сферы дзейнасці. Гэта не значыць, што я пакіну вывучаць родную мову далей», — прызнаецца дзяўчына і марыць прадаўжаць чытаць творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якія будуць нагадваць пра шчаслівыя школьныя гады. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» Надзея Іванаўна Гурын  гаворыць: — Я рада за дзяўчыну. Гэта ўжо другі высокі вынік па беларускай мове: у мінулым годзе Ксенія Шавейка таксама атрымала максімальны бал. Хачу адзначыць, што Злата мэтанакіравана працавала з сёмага класа, хаця беларускай мовай зацікавілася ўжо з пятага. Я ўбачыла ў ёй будучую алімпіядніцу, і з восьмага класа яна ўдзельнічала ў алімпіядзе па беларускай мове. На другім этапе былі першыя месцы, і яна праходзіла на трэці этап. Злата — мэтанакіраваная, настойлівая, у яе размеркаваны час па хвілінах, і таму яна закончыла 11 класаў з сярэднім балам вышэй за дзевяць. У нас з ёй былі і засталіся вельмі цёплыя адносіны. Бацькі заўсёды падтрымлівалі дачку, і сёння яны таксама радуюцца яе поспеху і выказваюць словы шчырай падзякі. Падзяляючы радасць перамог сваіх вучняў, ганаруся тым, што родная мова жыве і будзе квітнець.