Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости профсоюзов
26.04.2023

26 апреля — День чернобыльской трагедии. Ликвидатор аварии на ЧАЭС из Кореличей Валерий Колбаско вспоминает события тех лет

  37 гадоў таму нябачная небяспека ў адзін момант перавярнула лёсы дзясяткаў тысяч сем’яў. Пажар на Чарнобыльскай АЭС ператварыў мірны атам у некіруемую сілу. Пад пагрозай апынуліся здароўе і жыцці жыхароў  гарадоў, райцэнтраў і малых вёсак. Неймаверны ўрон быў нанесены і прыродзе. Маштабы катастрофы на ЧАЭС немагчыма пераменшыць, як і мужнасць тых, хто з рызыкай для здароўя і жыцця абараняў насельніцтва ад ядзернага смерчу.  У радыусе 30 км ад АЭС  створана зона адчужэння,  з якой было эвакуіравана каля 270 тыс. чалавек.  Людзі не ведалі, што з’язджаюць з нажытага месца назаўжды. Яны кінулі рэчы, набытае дабро, пакінулі хатніх гадаванцаў, якім наканавана было загінуць у  апусцелых населеных пунктах. Больш за  600 тыс. чалавек некалькі гадоў працавалі над ліквідацыяй наступстваў аварыі, не шкадуючы свайго здароўя.  Потым іх назвалі “ліквідатарамі”. Адным з іх быў Валерый Калбаска, які сёння жыве ў  райцэнтры.  Напярэдадні  гадавіны трагедыі ён падзяліўся ўспамінамі аб камандзіроўцы, якая запомнілася яму на ўсё жыццё. – У зону забруджання  накіроўвалі вадзіцеляў, пажарных, міліцыянераў, шахцёраў, салдат  тэрміновай службы і запасу… Людзі розных прафесій ехалі  з усяго СССР. У 1986 годзе мне было 27 гадоў,  працаваў я міліцыянерам-канваірам ізалятара для часовага ўтрымання аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама. У ліпені 1992 года на два месяцы быў камандзіраваны  ў радыяцыйную зону, горад Чачэрск  Гомельскай вобласці, – успамінае  Валерый Уладзіміравіч. –  Мне пашчасціла: тых жахаў,  якія  расказваюць пра Чарнобыль,  мне бачыць не давялося. Самае цяжкае, з чым сутыкнуўся,  – гэта невядомасць. За шэсць гадоў  пасля трагедыі ўжо шмат  чулі пра радыяцыю, але як яна ўплывае на чалавека? Было разуменне і ўсведамленне, што гэта нешта страшнае, але нічога канкрэтнага. Па прыездзе ў Чачэрск часовым домам для маладога чалавека стаў інтэрнат: – Тых, хто прыехаў разам са мной з Гродзенскай вобласці, было каля дваццаці чалавек.  Нашай галоўнай задачай была ахова грамадскага парадку. Мы ажыццяўлялі патруляванне па аўтамаршрутах, змагаліся са злачыннасцю, абаранялі пакінутую маёмасць ад марадзёраў. Дзяжурыць у выселеных вёсках зоны было жудасна,  – расказвае ліквідатар.  –  Ідзеш па вуліцы сярод дамоў у могілкавай цішыні – жыцця няма нідзе. Толькі ў некаторых вёсках можна было сустрэць некалькі старых людзей, якія адмовіліся выязджаць з родных дамоў. Пасля двух месяцаў службы  на забруджанай тэрыторыі вярнуўся дадому, дзе чакалі і перажывалі родныя. Да 2010 года  працаваў  міліцыянерам-канваірам  Карэліцкага РАУС, пасля выхаду на заслужаны адпачынак сядзець склаўшы рукі не стаў: уладкаваўся  вартаўніком на  ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”. Час няўмольна бяжыць наперад. Разглядаючы пажоўклыя фотаздымкі-сведчанні трагедыі 37-гадовай даўніны, я задала суразмоўцу пытанне, ці не шкадуе ён пра тое, што давялося перажыць падчас нясення службы ў РАУС? І ён адказаў: – Нягледзячы на небяспеку для здароўя,  ніколі не лічыў, што дні службы ў Чарнобыльскай зоне страчаны дарма,   але гэтыя старонкі біяграфіі ўспамінаць не люблю.  Героі бываюць падчас вайны. А мы проста выконвалі свой абавязак. Проста працавалі. У гісторыі кожнага народа, кожнай краіны ёсць людзі, чые імёны не гучаць на кожным кроку, але іх дапамога і  самаадданасць неацэнныя.  Яны ціхія героі вайны з нябачным ворагам пад назвай радыяцыя. Тыя, для каго неабходнасць выканання пастаўленай задачы важней, чым здароўе, асабісты час і любімая сям’я… Віншуем з узнагародай! У рамках рэспубліканскай акцыі МУС «Па абавязку службы і закліку сэрца» напядэдадні Дня Чарнобыльскай трагедыі старшыня ветэранскай арганізацыі Аляксандр Кандрусік і старшы інспектар групы кадраў Карэліцкага  РАУС Аляксандр Шыдлоўскі ўручылі  нагрудныя знакі “За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” ліквідатарам   Аркадзію Аркадзьевічу Русаку  і   Валерыю Уладзіміравічу Калбаску .