02.05.2024
На базе СПК «Жуховичи» прошел районный семинар по животноводству
Утрыманне жывёл і захаванне буйной рагатай жывёлы — тэма, якую абмеркавалі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама, раённай ветэрынарнай службы, кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў раёна. У семінары прынялі ўдзел старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей, першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Бусько.
У пачатку семінара кіраўнік раёна вызначыў накірункі працы: прааналізаваць недапрацоўкі ў галіне жывёлагадоўлі і вызначыць шляхі іх устаранення, пераняць станоўчы вопыт паспяховых жывёлагадоўчых калектываў.
Старшыня СВК “Жухавічы” Дзмітрый Янкоўскі расказаў пра дзейнасць сельгаскааператыва: — На базе СВК працуе чатыры малочнатаварныя фермы, з іх два комплекса. Адзін на 800 галоў, другі, у якім мы знаходзімся, — на 610. Таксама працуюць комплекс па вырошчванні цялушак і комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы. На сённяшні дзень маецца 1890 кароў, за мінулы год дабавілі 250 галоў. Пасля будаўніцтва новай МТФ у Кожаве на 610 галоў старую ферму пераабсталявалі. Цяпер тут утрымліваецца жывёла другога перыяду, размяшчаецца радзільнае аддзяленне і маладняк. Тут жа функцыянуе невялікая даільная зала.
Загадчык МТФ “Кожава” Аляксандр Бразоўскі ахарактарызаваў увесь тэхналагічны працэс, які праходзіць рагуля, калі трапляе ў гэтае аддзяленне, а таксама правёў невялікую экскурсію па ферме. Удзельнікі семінара мелі магчымасць ацаніць умовы ўтрымання цялушак і маладняку.