Афіцыйны сайт
24 лютага 2020

25 і 26 лютага адбудуцца прамыя тэлефонныя лініі і прыёмы грамадзян

 

ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

25 лютага 2020 года з 10.00 да 12.00 у будынку Цырынскага сельскага Савета дэпутатаў прыём грамадзян па месцы жыхарства будзе праводзіць старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч ШКАДАЎ.

 25 лютага 2020 года з 10.00 да 12.00 выязны прыём грамадзян у будынку Мірскага сельскага выканаўчага камітэта праводзіць начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі БеларусьАляксандр Іванавіч ЯРЫНСКІ.

 Гродзенская рэгіянальная мытня праводзіць адбор кандыдатаў на службу ў мытныя органы. Па пытаннях адбору кандыдатаў у Карэліцкім раённым выканаўчым камітэце будзе ажыццёўлены прыём грамадзян намеснікам начальніка мытнага паста «Беняконі» Юрыем Віктаравічам ЧУРЫЛАМ             25 лютага 2020 года з 15.00 да 17.00 у пакоі 61 (3 паверх). Тэл. аддзела кадраў мытні: 8(0152) 79-80-11, 79-80-81.

 25 лютага 2020 года старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоліем Андрэевічам ДАРОЖКА ў будынку Карэліцкага райвыканкама ў кабінеце 61 (3 паверх) з 11.00 да 13.00будзе праводзіцца прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем прамой лініі па тэлефоне 2-14-24.

Папярэдні запіс на прыём да А. А. Дарожка ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55 у рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін.

НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

26 лютага 2020 года з 11.00 да 13.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Вадзім Іванавіч СІНЯЎСКІ.

Вашы пытанні будуць чакаць па тэлефоне 8(0152) 79-71-86.

 26 лютага 2020 года з 9.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні старшы лейтэнант унутранай службы Анатолій Анатольевіч ШОЎК.

Вашы пытанні будуць чакаць па тэлефоне 2-12-59.