Галоўная / Звароты / Электронныя звароты

Электронныя звароты

Электронныя звароты ў Карэлицкі раённы выканаўчы камітэт накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.

Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“ электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка (далей – грамадзянін) у абавязковым парадку павінен утрымліваць:

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі гэтакае маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- пераказ сутнасці звароту.

- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- пераказ сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі гэтакае маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.Да электронных зваротаў могуць дадавацца дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і другія дакументы і (або) звесткі, неабходныя для рашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
выкладзены не на беларускай або рускай мове;

·        адсутнічаюць найменне і (або) адрас арганізацыі або пасада і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;

·        адсутнічаюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

·        адсутнічаюць поўная назва юрыдычнай асобы і адрас яе месца знаходжання;

·        адсутнічаюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка цi асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

·        не выкладзена сутнасць звароту;

·        тэкст не паддаецца чытанню;

·        у тэксце маюцца нецэнзурныя або абразлівыя словы цi выразы;

·        падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або па якiх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду;

·        змяшчаюць пытанні, што не адносяцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;

·        прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

·        заяўнікам пададзены паўторны зварот, калі зварот ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

·        з заяўнікам спынена перапіска;

·        змяшчаюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да ўчынення проціпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.