Вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы, Дзмітрый Беразоўскі адзначыў:
— 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва — знамянальная дата, у якой, як у фокусе часу, адлюстравана многае, і галоўнае — выбар народа і мандат даверу Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, які вызначае лёс развіцця Рэспублікі Беларусь. Інстытут прэзідэнцтва нарадзіўся і развіваецца разам з нашай дзяржаўнасцю. Шмат у чым ён стаў сінонімам сапраўднай незалежнасці і суверэнітэту, нацыянальнага адзінства і культурнага кода нашай краіны.
Станіслаў Жалудок у сваёй прамове акцэнтаваў увагу на дзяржаўных гарантыях і падтрымцы сем’яў і моладзі ў нашай краіне:
— Стан інстытута сям’і з’яўляецца найважнейшым індыкатарам сацыяльна-дэмаграфічнага “здароўя” дзяржавы. Таму ў нашай краіне інстытут сям’і ахоўваецца і заахвочваецца дзяржавай, ствараюцца ўмовы, якія дазваляюць спалучаць працу з мацярынствам, забяспечваецца прававая абарона, матэрыяльная і маральная падтрымка мацярынства і дзяцінства.
Што тычыцца моладзі, то сёння для яе створаны ўсе ўмовы: атрыманне якаснай адукацыі, працаўладкаванне, стварэнне сям’і і іншае. Першыя крокі па падтрымцы моладзі Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам былі зроблены літаральна ў першыя дні прэзідэнцтва: была сфармуляваная дзяржаўная маладзёжная палітыка, вызначаны яе асноўныя напрамкі, закладзены прававыя асновы. І зараз кожны з нас добра разумее, што матываваная, адукаваная, актыўная моладзь — гэта, па сутнасці, стратэгічны рэсурс развіцця любой краіны.
Удзельнікі мерапрыемства падчас дыялогавага абмеркавання падкрэслілі, што інстытут прэзідэнцтва — гэта неад’емны аспект сістэмы вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і выступае адным з найважнейшых яе сімвалаў, увасабляючы адзінства народа Беларусі. Сёння Рэспубліка Беларусь адбылася як самастойная суверэнная і незалежная дзяржава. А інстытут прэзідэнцтва дынамічна развіваецца ўсе гады з моманту прыняцця Канстытуцыі, адлюстроўваючы дух і патрабаванні часу. Бясспрэчна, што пры ўдзеле і па ініцыятыве нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі дасягнута значнае эканамічнае і сацыяльнае развіццё, а яго актыўную ролю ў фарміраванні сучаснай Беларусі нельга недаацэньваць.