Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч адзначае:
– Знешнегандлёвы абарот раёна з Расійскай Федэрацыяй за 2022 год узрос у параўнанні з 2021 годам у 1,9 раза. Расійская Федэрацыя з’яўляецца галоўным партнёрам Карэліцкага раёна. Удзельная вага Расіі ў нашым гандлі складае 79%. Прадукцыю на экспарт пастаўляюць наступныя суб’екты гаспадарання: ААТ “Карэлічы-Лён” (кароткае льновалакно), ААТ «НПП «Ніка» (таварная і насенная бульба).
Начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч дапаўняе:
– Ужо на працягу многіх гадоў наш раён падтрымлівае сувязь з горадам-пабрацімам Краснагорскам у сферы дзіцячага аздараўлення. Паміж намі падпісаны дагавор, паводле якога кожны год ажыццяўляецца абмен групамі школьнікаў: мы адпраўляем туды 10-15 дзяцей на аздараўленне і ў сваю чаргу прымаем іх моладзь, якая адпачывае ў лагеры “Вясёлка”. Падобны абмен накіраваны на вывучэнне культуры іншай краіны. Для дзяцей прымаючы бок арганізуе экскурсіі па знакавых месцах сваёй краіны, а таксама забаўляльную праграму. Як правіла, магчымасць адпачыць на міжнароднай змене ў лагеры горада Краснагорска выпадае дзецям-актывістам, выдатнікам вучобы, спартсменам.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Нэлі Маісеенка зазначае:
– Цудоўна, што ў нас ёсць гарады-пабрацімы. Сяброўства не мае межаў, а Карэлічы і Краснагорск – таму пацвярджэнне. Цеснае супрацоўніцтва з гэтым расійскім горадам пачалося ў 2004 годзе, калі ўпершыню пабывалі на фестывалі ў складзе народнага ансамбля народнай песні “Забава”. З таго часу мы арганізуем мерапрыемствы з удзелам творчых калектываў горада Краснагорска. Нашы маладыя творчыя аб’яднанні ездзілі на фестываль ”Сяброўства без межаў”, “Новы свет”, а калектывы Краснагорскага раёна завітваюць на наш фестываль “Friendship”.
Увогуле, супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў сферы культуры і мастацтва грунтуецца на прынцыпе ўзаемаўзбагачэння культур і накіравана на захаванне і развіццё этнічнай, культурнай і моўнай самабытнасці нацый. Дзякуючы ўзаемнаму прыцягненню культур, духоўнае жыццё нашых народаў узбагачаецца новымі формамі, творчымі сіламі, якія дазваляюць падтрымліваць на высокім узроўні прафесіяналізм як майстроў мастацтваў, так і самадзейных артыстаў. Гэта і ёсць сапраўднае сяброўства і братэрства, адданасць мастацтву. Безумоўна, нашы творчыя сувязі і ў далейшым будуць развівацца!