Слова трымаў старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош:
-У гэтыя дні, калі па ўсёй краіне адгрымелі залпы пераможнага салюта ў гонар 80-годдзя з дня вызвалення дарагой нашаму сэрцу сталіцы – гораду-герою Мінску, мы, жыхары раёна, працягваем урачыстай хадой праходзіць па самых памятных мясцінах нашага краю.
Імклівы час не здолее сцерці з памяці падзеі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной: горыч страт, радасць перамог, жах генацыду і канцлагераў, жудасную трагедыю акупацыі, масавы гераізм на франтах і ў тыле, гонар за непакораны народ рэспублікі-партызанкі.
Нечалавечая жорсткасць не зламала волю беларускага народа. Нават пад прыгнётам нацысцкага тэрору наша старэйшае пакаленне захавала свой гонар і годнасць, да канца застаючыся верным Радзіме.
Праз восем дзесяцігоддзяў шчаслівага жыцця планета зноў апынулася на парозе глабальнага канфлікту. Беларускі народ як ніхто ведае цану міру і перамогі, захоўвае гістарычную памяць і рашуча абараняе гістарычную праўду, каб не паўтарыць падзей мінулага.
Суверэнітэт і незалежнасць – наш самы галоўны здабытак, нашы арыенціры і вечныя каштоўнасці. Яны фарміруюць падмурак мірнага, стваральнага развіцця беларускай дзяржаўнасці, робяць моцным наша грамадства, не даюць перапыніцца сувязі пакаленняў.
Упэўнены, што гэта месца, дзе мы зараз знаходзімся, стане сімвалічным для нашых карэліччан. Яно ўвойдзе ў гісторыю не толькі сённяшняга, але і будучых пакаленняў. Яно ўжо стала знакавым. Напярэдадні Свята працы закладзена алея памяці з удзелам нашых цяперашніх ардэнаносцаў, асоб, узнагароджаных медалём “За доблесную працу”, ветэранаў працы, сілавых структур, членаў грамадскіх аб’яднанняў.
Тут устаноўлены памятны знак, які сёння здабудзе сваё сакральнае значэнне: мы звернемся з пасланнем да нашых нашчадкаў і перададзім эстафету пакаленняў, закладваючы яго ў капсулу часу.
“Будучыня павінна быць закладзена ў сучаснасці » – так пачынаецца тэкст звароту да нашчадкаў. Таму, зазіраючы наперад, мы павінны годна захаваць і перадаць самае дарагое, што маем – памяць, гістарычныя і культурныя каштоўнасці, мір і згоду! А гэта гучыць як заклік, найперш, да нашых аднагодкаў Маладой Беларусі.
Няхай іх энергія будзе стваральнай, карыснай для грамадства, памнажае эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял краіны, закладзены героямі-пераможцамі! Няхай мірнымі будуць нашы дні, светлымі намеры, гарачымі сэрцы на карысць нашай роднай Беларусі! – выказаўся Аляксей Іванавіч.
Ганаровае права зачытаць тэкст паслання нашым нашчадкам было прадастаўлена настаўніку ДУА “Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна”, намесніку старшыні Савета працоўнай моладзі Карэліцкага раёна Юрыю Юрчыку.
Ганаровага права закласці «Капсулу памяці” былі ўдастоены старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Гардзей і старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош.