Карэліцкая раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" далучылася да рэспубліканскай акцыі "Збяром партфель разам". Старшыня раённай арганізацыі Наталля Шпакоўская і яе намеснік Лілія Арцюх сабралі для першакласніцы з аграгарадка Райца Аліны Сташчанюк партфель з неабходным канцылярскім прыладдзем. Будучая першакласніца падзякавала за сшыткі, ручкі, алоўкі, лінейкі, гумкі, фарматаўкі і іншыя прадметы, якія спатрэбяцца ёй для авалодання ведамі.