Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з 80-гадовым юбілеем прадпрыемства!
Сваёй штодзённай працай вы ствараеце аснову для дастойнага жыцця ў нашым раёне, выконваеце значную і адказную работу па паляпшэнні побыту насельніцтва і аказанні неабходных паслуг. Ад вашага актыўнага ўдзелу ў працэсе ўдасканалення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ад вашых ідэй і рашэнняў залежаць будучыня галіны, тыя ўмовы, у якіх будзе жыць, расці і развівацца Карэліцкі раён. Ваша праца заслугоўвае вялізнай падзякі і ўдзячнасці!
Упэўненыя, што і ў далейшым вас будуць адрозніваць высокі прафесіяналізм, павага і вялізная адказнасць.
Шчыра жадаем вам невычэрпнай энергіі, плённай працы і паспяховага рашэння задач, якія стаяць перад галіной, а таксама аптымізму, моцнага здароўя, дабрабыту і цудоўнага настрою!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў