Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.01.2023

Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў — вучням СШ г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай: «Толькі ствараючы, а не руйнуючы створанае нашымі продкамі, людзі могуць жыць у міры»

 Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў падчас інфармацыйнага адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» сустрэўся з навучэнцамі старэйшых класаў сярэдняй школы г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай.

Паводле слоў Аляксандра Шкадава, аб’яўлены ў Беларусі Год міру і стварэння – вельмі своечасовае рашэнне Прэзідэнта Беларусі.

– Толькі ствараючы, а не руйнуючы створанае нашымі продкамі, людзі могуць жыць у міры. Важна перадаваць з пакалення ў пакаленне аповеды пра гераізм нашых дзядоў і прадзедаў, якія перамаглі фашызм у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вось толькі чаму ў жніўні 2020 года на беларускіх вуліцах стала неспакойна, а фэйкі настолькі закружылі галовы, што краіна ледзь не пагрузілася ў хаос? Сацыяльныя сеткі і мэсэнджэры завалодалі розумамі. Нацызм і фашызм, пераможаныя ў 1945 годзе, паднялі галаву. На планеце сёння неспакойна. Калектыўны захад уцягнуў многія краіны ў ваеннае супрацьстаянне. Адзін з самых сумных прыкладаў – суседняя Украіна, якая не можа прымаць самастойныя рашэнні, а з’яўляецца марыянеткай у чужых руках, – сказаў кіраўнік раённага дэпутацкага корпуса. – Сёння галоўныя каштоўнасці Беларусі – яе незалежнасць і суверэнітэт, а значыць мір і спакой у нашых дамах. Вам, маладому пакаленню, трэба шанаваць гэтыя каштоўнасці і ганарыцца сваёй краінай і яе дасягненнямі.