У склад журы конкурсу "Дружба без межаў" увайшлі: намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан, загадчыца сектара культуры райвыканкама Наталля Шпакоўская, дырэктар ДУ "Карэліцкі цэнтр культуры і народнай творчасці" Наталля Гараднік і дырэктар ДУА "Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў"
На адкрыцці фестывалю выступіў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан, які адзначыў, што мэта конкурснай праграмы — пазнаёміць і згуртаваць яе ўдзельнікаў, даведацца адзін аднаго лепш, паказаць свае таленты.
Удзельнікі конкурснай праграмы дэманстравалі свае таленты ў намінацыях "Эстрадная песня" (сольнае выкананне і вакальны ансамбль), "Лепшы вядучы культурна-дасугавых праграм", "Харэаграфія" і "Саліст-інструменталіст".
У той жа час у рамках open-air "Дружба без межаў" на мемарыяльным комплексе "Зорка" праходзіў пленэр, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які аб'яднаў мастакоў рознага ўзросту.
Пасля завяршэння конкурснай праграмы на сцэну выйшаў фолк гурт з Мінска «Aratseya», які пазнаёміў публіку з незвычайным інструментам — колавай лірай. Нягледзячы на дождж, удзельнікі фестывалю з задавальненнем танцавалі пад музыку мінчан, якія выконвалі як кампазіцыі ўласнага сачынення, так і сусветна вядомыя рок-хіты.
І вось усе ўдзельнікі open-air сабраліся ля сцэны, каб даведацца пра вынікі. Дыпломамі за ўдзел былі ўзнагароджаны Анастасія Журун (г. Навагрудак), Леанард Ненартовіч (г. Ліда), Соф'я Мікіцюк (г.п. Зэльва), Ігар Арціменя, Дар'я Стрыга (г.п. Карэлічы), Алена Сырай, Таццяна Дзмітрук ( г. Смаргонь).
Спецыяльныя дыпломы і каштоўныя падарункі былі ўручаны Глебу Малейковічу (г. Гродна), Юрыю Юрчыку, Мілане Сальвончык (г.п. Карэлічы), Агаце Шкелко (г. Слонім), Юліі Чычук (г.п. Мір).
Дыплом трэцяй ступені ў намінацыі "Харэаграфія" атрымаў Арцём Скуба.
Дыпломам другой ступені ў намінацыі "Эстрадная песня (вакальны ансамбль)" узнагароджаны ўдзельнікі ансамбля народнай студыі эстраднай песні "Акцэнт" (г. Ліда).
Дыплом першай ступені ў намінацыі «Саліст-інструменталіст» атрымаў Уладзімір Бандарэвіч (г. Стоўбцы).
Першае месца ў намінацыі "Вядучыя культурна-відовішчных праграм" прысуджана Кацярына Жамойдзе і Аляксандру Колбу (Карэліцкі раён).
У намінацыі "Эстрадная песня (сольнае выкананне)" дыпломы трэцяй ступені атрымалі Таццяна Дубровіна (г. Слонім) і Вікторыя Гневышава (г. Смаргонь). Дыпломамі другой ступені адзначаны Карына Качан (г. Смаргонь) і Вераніка Свідрыцкая (г. Ашмяны). Першае месца ў гэтай намінацыі заняла Карына Аліевіч (г. Навагрудак).
Гран-пры конкурсу "Дружба без межаў" заваявала Гражына Кучынская з г. Ліда.
- Фестываль прайшоў на вельмі добрым узроўні, - дзеліцца ўражаннямі Карына Аліевіч. - Нягледзячы на дождж, які пачаўся адразу пасля конкурснай праграмы, мы павесяліліся і патанчылі пад выступ гурта «Aratseya», якія падарылі кучу пазітыўных эмоцый.
Уладальніца гран-пры фестывалю Гражына Кучынская расказвае, што займаецца вакалам з трох гадоў і актыўна ўдзельнічае ў жыцці не толькі свайго горада, але і краіны:
- Я часта езджу на мерапрыемствы, конкурсы, выступала на «Славянскім базары» ў Віцебску. Сённяшні фестываль мне вельмі спадабаўся, дзякуй яго арганізатарам за пазітыўныя эмоцыі. Перамога стала прыемнай нечаканасцю.