Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.05.2023

У Карэліцкім раёне праведзены агляд-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

 12 мая на базе ДУА “Лукская сярэдняя школа” супрацоўнікамі МА ДАІ Навагрудскага РАУС сумесна з раённымі аддзеламі адукацыі, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі,  РК ГА  “БРСМ”,  Карэліцкай раённай арганізацыяй Беларускага Чырвонага Крыжа праведзены  агляд-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, у якім прынялі  ўдзел  шэсць каманд устаноў адукацыі раёна. 

Праграма злёту абяцала быць насычанай. Да дзесяці гадзін да месца збору сталі пад’язджаць аўтобусы з камандамі-ўдзельнікамі,  юнакі і дзяўчаты,  хвалюючыся,  актыўна абмяркоўвалі магчымыя заданні.

Віталі ўдзельнікаў мерапрыемства і пажадалі поспехаў у вывучэнні і прымяненні правілаў дарожнага руху загадчык сектара ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзь Карпаленка і старшы дзяржінспектар МА ДАІ Навагрудскага РАУС Аляксандр Палуян.