Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.03.2024

У Карэліцкім раёне праходзіць месячнік па навядзенні парадку

 З 18 сакавіка бягучага года ў Карэліцкім раёне аб’яўлены месячнік па санітарнай ачыстцы і навядзенні парадку.

На працягу месяца неабходна арганізаваць суботнікі, дэкады па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні дваровых тэрыторый, вуліц, паркаў, зон адпачынку, аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння, а таксама мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы.

 

У работах па добраўпарадкаванні памятных месцаў актыўны ўдзел прымае моладзь.
Так, вучні сярэдняй школы №1 райцэнтра падчас вясновых канікул выйшлі на ўборку тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Зорка”.

Карэліччане, падключайцеся да добрай справы: звярніце ўвагу на свае прысядзібныя ўчасткі і тэрыторыі двароў. Навядзём парадак разам!