Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.05.2023

У Жухавіцкай сярэдняй школе адбылася рэспубліканская акцыя "Сад надзеі"

 Раённы дэпутацкі актыў, прадстаўнікі РА РГА “Беларускі дзіцячы фонд” і Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Сад надзеі” і сумесна з вучнямі Жухавіцкай сярэдняй школы высадзілі 50 маладых яблынь у садзе ўстановы адукацыі.

Галоўная задача акцыі — захаванне памяці аб гераічным мінулым Беларусі.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў адзначыў:

— 78 гадоў прайшло з дня Вялікай Перамогі. 78 гадоў беларусы жывуць у мірнай, свабоднай краіне. Мы ніколі не забудзем тых гераічных учынкаў, якія здзейснілі нашы дзяды падчас пераможных бітваў. Сёння ў Гродзенскай вобласці жыве 41 ветэран вайны, чацвёра з іх — у Карэліцкім раёне. Гэта людзі, якія могуць расказаць, як яны змагаліся падчас Вялікай Айчыннай вайны за свабоду і незалежнасць, якіх мы вельмі цэнім і якімі ганарымся.

— Напярэдадні светлага свята Дня Вялікай Перамогі па ініцыятыве Міністэрства адукацыі па ўсёй краіне праходзіць акцыя “Сад надзеі”, — сказала начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама, дэпутат райсавета дэпутатаў Ірына Асташэвіч. — Я хачу пажадаць вам, дарагія рабяты, шчасця, светлага і мірнага неба над галавой.