Галоўная / Сельсаветы / Лукскі сельскі выканаўчы камітэт

Лукскі сельскі выканаўчы камітэт

Адрас: аг. Лукі, вул. Школьная, 6, 231456

            Карэліцкі раён Гродзенская вобласць

 

Кантактны тэлефон: 8 0159623850

 

Рэжым працы:

Панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00

Выхадныя дні – субота, нядзеля

 

Старшыня – Арцюх Генадзій Мікалаевіч, тэл. 8-01596-23866  

Кіраўнік спраў – Жук Таццяна Аркадзьеўна, 8-01596-23850 (тэлефон/ факс)

Інспектар сельвыканкама – Сенюта Таццяна Васільеўна, тэл. 8-01596-23863

 

Графік асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Лукскім сельвыканкаме:

Старшынёй сельскага выканаўчага камітэта:

1-я, 4-я, 5-я серада кожнага месяца с 8.00 до 13.00

3-я серада кожнага месяца с 15.00 до 20.00

Кіраўніком спраў сельскага выканаўчага камітэта:

2-я серада кожнага месяца с 15.00 до 20.00

 

Калі на дзень правядзення прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або працоўны дзень, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень правядзення асабістага прыёму пераносіцца на наступны працоўны дзень.

 

Звярнуцца ў Лукскі сельскі выканаўчы камітэт можна:

-з вусным зваротам на асабістам прыёме кіраўніцтвам сельвыканкама;

 

Запісацца на прыём можна:

-                    па тэлефону 2-38-50 (запіс вядзецца штодня, акрамя суботы і нядзелі, з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00);

-                    у Лукскім сельвыканкаме (вул. Школьная, 6, аг. Лукі);

-                    з пісьмовым зваротам, які накіроўваецца по адрасе: 231456, вул. Школьная, 6, аг. Лукі;

-        з электронным зваротам праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://звароты.бел

Электронныя звароты ў Лукскі выканаўчы камітэт накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

 

Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб реалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную інтэграваную інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (апавяшчэнняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца па сродкам сайта ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://звароты.бел

 

Графік прыёма заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:

Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00

Серада з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 20.00

 

Цэнтр сельсавета – аг. Лукі

Колькасць населеных пунктаў – 8.

Вёскі – Асташын, Баяры, Вышкава, Далматаўшчына, Любанічы, Крышылоўшчына, Унехава;

Аграгарадок Лукі

 

Насельніцтва на 01.01.2026 складае 897 чалавек.

 

Арганізацыі:

Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Лукі-Агра”.

 

Гандаль:

Магазіны Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства: аг. Лукі, в. Крышылоўшчына, в. Любанічы; астатнія вёскі абслугоўваюцца аўтамагазінам.

Магазін дзяржаўнага прадпрыемства “Лукі-Агра” у аг. Лукі.

Магазіны прыватнай формы ўласнасці: ІП Хоміч Э.К. “Глорыя” у аг. Лукі.

 

Паслугі:

Аддзяленне ААГ АСБ Беларусбанк у аг. Лукі.

Комплексна-прыёмны пункт Карэліцкага УП КБА ў аг. Лукі.

Аддзяленне паштовай сувязі Карэліцкага вузла паштовай сувязі Навагрудскага РУПС Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” у аг. Лукі.

Аптэчны кіёск ў аг. Лукі.

Нарыхтоўчы ларок Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства ў аг. Лукі.

 

Установы адукацыі:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Лукская сярэдняя школа.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна.

 

Установы аховы здароўя:

Амбулаторыя ўрача агульнай практыкі ўстановы аховы здароўя “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”: аг. Лукі.

Бальніца сястрынскага догляду: аг. Лукі.

ФАП: в. Асташын.

 

Культура:

Філіял Лукскі Дом культуры” дзяржаўнай установы “Раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” сектара культуры Карэліцкага райвыканкама на 150 месцаў у аг. Лукі.

Філіял “Лукская сельская бібліятэка” дзяржаўнай установы культуры “Карэліцкая раённая бібліятэка” сектара культуры Карэліцкага райвыканкама ў аг. Лукі. 

 

Воінскія пахаванні:

Індывідуальныя магілы: аг. Лукі, в. Крышылоўшчына.

Брацкія магілы: в. Асташын, в. Далматаўшчына.

Помнікі воінам-аднавяскоўцам: аг. Лукі, в. Асташын, в. Крышылоўшчына.

 

Культавыя будынкі:

Храм Уваскрашэння Хрыстова ў аг. Лукі.

храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Любанічы.

 

храм Святого Мікалая Цудатворца ў в. Крышылоўшчына.