Галоўная / Сельсаветы / Мірскі сельскі выканаўчы камітэт

Мірскі сельскі выканаўчы камітэт

Адрас: 231444, г.п.Мір, вул. Першамайская, 2, Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён

Старшыня – Маркевіч Аляксандр Лявонцьевіч, тэл. 8-01596-36193

Кіраўнік справамі – Ханько Сняжана Ўладзіміраўна, тэл. 8-01596-36375

Інспектар сельвыканкама – Скок Таццяна Міхайлаўна, тэл. 8-01596-189

Інспектар сельвыканкама – Акіміна Надзея Анатольеўна, тэл. 8-01596-36125

 

Рэжым працы:

Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 20.00

Перапынак на абед з 13.00 да 14.00

Серада з 8.00 да 20.00

Перапынак на абед з 13.00 да 14.00

Выхадныя дні – субота, нядзеля

 

Графік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях старшынёй сельскага выканаўчага камітэта:

1-я, 2-я, 3-я, 5-я серада кожнага месяца с 8.00 до 13.00

4-я серада кожнага месяца с 15.00 до 20.00

 

У састаў Мірскага сельскага савета ўваходзяць 17 населеных пунктаў: аграгарадок Аюцавічы, вёскі Беражна, Бербашы, Вялікая Мядзвядка, Вялікае Сяло, Гарачкі, Крынічнае, Лужа, Любна, Малая Мядзвядка, Міранка, Возерска, Прылукі, Сімакава, Студзёнка, Хлюпічы і гарадскі пасёлак Мір.

Цэнтр сельсавета – г.п. Мір, самы шматлікі населены пункт з колькасцю насельніцтва - 2020 челавек.

 

На тэрыторыі сельсавета на 01.01.2024 г. пражывае 3010 чалавек. З іх: маладзей працаздольнага ўзросту – 450, працаздольнага ўзросту – 1682, старэйшых   працаздольнага ўзросту – 879, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – 1.

На тэрыторыі сельсавета пражывае 39 шматдзетных сем’яў.

Сістэма мясцовага кіравання и самакіравання прадстаўлена   сельскім Саветам дэпутатаў,

у склад якога выбрана 14 дэпутатаў.

 

Асноўнымі крыніцамі даходу сельвыканкама зъяўляецца падатак на нерухомасць и зямлю,

даходы ад продажу зямельных участкаў ва ўластную маёмасць, у тым ліку з аўкцыёна.

На тэрыторіі сельсавета вядзецца будаўніцтва шматпавярховых жылых дамоў і дамоў уласнага будаўніцтва.

 

Арганізацыі: ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» з колькасцю работнікаў 213; Мірскі філіял ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод» - 88; Мірскі ўчастак РУП ЖКГ - 30; Карэліцкі філіял Гродзенскага спажыўтаварыства - 15; Мірскае лясніцтва ДЛГУ «Навагрудскі лясгас» - 17; ПАВЧ № 2 г. п. Мір Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях - 19; установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір» - 137.

 

Гандаль:

Магазіны Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства: г. п. Мір, аг.Аюцавічы, в. Беражна, в. Вялікая Мядзвядка; астатнія вёскі абслугоўваюцца аўтамагазінам.

Магазіны прыватнай формы уласнасці: ПГУП «Гран Гудвін» у аг.Аюцавічы, ПГВУП «СеБаГандль», ПГВУП «ПудГандль», ПГУП «Мірыяна», ТАА «Мірум Град», ТАА «Мірбудмаркет», ТАА «Еўраопт», ІП Нарбутовіч А.П., ІП Кастюк З.С., дыскаўнтэр «Востраў чысціні і густу»  ПГУП «Захад Хім Гандаль». 

 

Паслугі:

комплексна-прыёмны пункт у аг.Аюцавічы,

аддзяленне паштовай сувязі ў г. п. Мір, аг. Аюцавічы Карэлицкага вузла паштовай сувязі Навагруцкага РУПС Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта”;

Карэліцкі УП КБА КПП у г.п.Мір;

нарыхтоўчы ларок Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства ў г.п.Мір;

філіял ААБ «Беларусбанк» у г. п. Мір, філіял ААТ «Белаграпрамбанк» у г. п. Мір.

 

Установы адукацыі:

дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа г. п. Мір ім. Г.І. Сташэўскай»;

дзяржаўная ўстанова адукацыі «Аюцавічская базавая школа”;

дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы-сад г. п. Мір»;

установа адукацыі «Мірскі дзяржаўны каледж;

дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мірская дзіцячая школа мастацтваў».

 

Установы аховы здароўя:

Мірская гарпасялковая бальніца УЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”;

Мірская гарадская паліклініка УЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”;

ФАПы: аг. Аюцавічы.

 

Культура:

Аддзел культуры і адпачынку «Мірскі гарадскі дом культуры» дзяржаўнай установы культуры «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» на 128 месцаў;

дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мірская дзіцячая школа мастацтваў»;

Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір», якую ў 2023 годзе наведала звыш 340 тыс. чалавек;

сектар «Аюцавічскі сельскі клуб» дзяржаўнай установы культуры «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» на 165 месцаў;

Мірская гарпасялковая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Карэліцкая раённая бібліятэка».

 

Воінскія пахаванні:

в. Хлюпічы, в. Возерска, г. п. Мір па вул. Кастрычніцкая, вул. Танкістаў, пл. 17 Верасня, урочышча Яблонаўшчына-1, Яблонаўшчына -2.

 

Помнікі загінуўшым воінам:

в. Беражна, в. Сімакава, в. Вялікая Мядзвядка, аг. Аюцавічы.

 

 

Культавыя будынкі г. п. Мір: Троіцкая царква, царква святога Вялікапакутніка Георгія, касцёл Святога Мікалая, дом малітваў Хрысціян Веры Евангельскай;Пакроўская царква ў в. Сімакава;  царква Казанскай іконы Божай Маці ў в. Беражна;  царква святога Архангела Міхаіла ў в. Любна;  царква Ўзнясення Гасподня ў в.Вялікая Мядзвядка.